Удзельнік Маршу адзінства: Па адчуваннях, зноў выйшаў увесь Менск
- 6.09.2020, 22:26
- 36,179
Мянчук распавёў пра ўражанні пасля сённяшняй акцыі.
Мы не адступім. Кожны такі дзень, кожны выхад на вуліцы - гэта ўдар па сістэме, дыхтоўная такая рана на целе таракана.
«Не ведаю, колькі нас сёння было, - піша ўдзельнік Марша адзінства ў тэлеграм-канале «Баста!». - Але па адчуваннях, зноў выйшаў увесь Менск.
Дух гэтага самага адзінства проста прымнажае колькасць людзей на вуліцах, і здавалася, што нашым легіёнам няма канца.
Дарэчы, «касманаўты» гэта таксама адчулі, таму напэўна і пачалася істэрыка, маханне кулакамі ўжо «пасля бойкі», бегаючы за тымі, хто ішоў адзін.
Падвяду вынік, асабіста ад сябе: мы не адступім. Кожны такі дзень, кожны выхад на вуліцы - гэта ўдар па сістэме, дыхтоўная такая рана на целе таракана.
Хоць тараканы і жывучыя, але нават яны не ў сілах вечна жыць у страху.
А ён баіцца. Дакладна».