3 сакавiка 2021, Серада, 11:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сфера паслуг ва Украіне цалкам перайшла на ўкраінскую мову

29
Сфера паслуг ва Украіне цалкам перайшла на ўкраінскую мову

Ад сёння грамадзянаў павінны абслугоўваць на дзяржаўнай мове.

У суботу, 16 студзеня, ва Украіне пачаў дзеянне артыкул 30 Закона "Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай". Такім чынам адбыўся канчатковы пераход сферы абслугоўвання на дзяржаўную мову.

Цяпер прадстаўнікі сферы паслуг, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаныя абслугоўваць спажыўцоў і падаваць інфармацыю пра тавары і паслугі на ўкраінскай мове, паведамляе obozrevatel.com.

Абслугоўванне на іншай мове дапускаецца толькі на просьбу кліента.

Новыя правілы датычацца ўсёй сферы абслугоўвання: рэстаранаў, кавярняў, крамаў, у тым ліку і онлайн, дастаўкі ежы, СТА, цырульняў, АЗС, аптэк, бібліятэк, банкаў, фітнэс-залаў і г. д.

Пры гэтым абсалютна ўсе супрацоўнікі сферы абслугоўвання абавязаныя падаваць інфармацыю кліенту пра тавары і паслугі на дзяржаўнай мове. На ўкраінскай мове павінны быць цэннікі, інструкцыі, тэхнічныя характарыстыкі, маркіроўка, меню, квіткі і г. д.

Парушальнікам пагражае штраф 5100–6800 грн. Пры гэтым на першы раз прадстаўнікоў сферы паслуг матэрыяльна караць не будуць. Штраф выпішуць толькі ў выпадку сістэматычных парушэнняў закона.

Куды скардзіцца на парушальнікаў

Украінцы, якім адмовілі ў абслугоўванні на дзяржаўнай мове, могуць накіраваць пісьмовую скаргу на парушальніка. Яе трэба адпраўляць на адрас упаўнаважанага ў абароне ўкраінскай мовы Тараса Крэміня.

Сітуацыю можна паспрабаваць развязаць на месцы. Калі супрацоўнік адмаўляецца выкарыстоўваць дзяржмову, можна звярнуцца да кіраўніцтва або на гарачую лінію ўстановы.

У выпадку адмовы неабходна зафіксаваць гэты факт (з дапамогай аўдыя-, відэа-, пісьмовага пацверджання відавочцаў і г.д.), звесткі прадпрыемствы (назва, месцазнаходжанне, кантакты суб'екта).

У скарзе абавязкова павінны быць указаныя:

прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства;

сутнасць скаргі;

які менавіта суб'ект / супрацоўнік суб'екта, калі, па якім адрасе, якім чынам парушыў права пазоўніка;

рэкамендавана дадаць доказы для пацверджання.

У электронным лісце таксама неабходна ўказаць электронны паштовы адрас, на які заяўніку можа быць накіраваны адказ, або іншыя сродкі сувязі з ім.

Скаргі можна падаваць цягам шасці месяцаў з дня парушэння.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».