4 траўня 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн заблакаваў будаўніцтва нафтаправода Keystone XL

10
Байдэн заблакаваў будаўніцтва нафтаправода Keystone XL
Фота: AP Photo / Nati Harnik

Праект быў замарожаны Баракам Абамам у 2015 годзе і адноўлены Трампам у 2019-м.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, якім спыняецца рэалізацыя праекта будаўніцтва нафтаправода Keystone XL з канадскай правінцыі Альберта да нафтаперапрацоўчых заводаў на ўзбярэжжа Мексіканскай затокі.

Указ ад 20 студзеня апублікаваны на сайце Белага дома.

Праект будаўніцтва быў заблакаваны Баракам Абамам у 2015 годзе і адноўлены Трампам у 2019-м.

«У 2015 годзе пасля вычарпальнай праверкі Дзяржаўны дэпартамент і прэзідэнт вызначылі, што ўхваленне трубаправода Keystone XL не пойдзе на карысць нацыянальным інтарэсам ЗША», - гаворыцца ва ўказе Байдэна.

Адзначаецца, што нафтаправод не такі ўжо і важны для энэргетычнай бяспекі ЗША. Акрамя таго, гэты праект падрывае лідарства ЗША ў сферы барацьбы са змяненнем клімату, пазначаны ў дакуменце.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў, што расчараваны пастановай Байдэна адклікаць неабходны для будаўніцтва нафтаправода дазвол.

«Хоць мы вітаем прыхільнасць прэзідэнта ў барацьбе са зменай клімату, мы расчараваныя, але прызнаем пастанову прэзідэнта выканаць сваё перадвыбарнае абяцанне што да Keystone XL», - гаворыцца ў заяве Трудо.

Байдэн мае намер абмеркаваць сваю пастанову падчас тэлефоннай размовы з Трудо.

Прэм'ер-міністр Альберты Джэйсан Кені заявіў падчас прэс-канферэнцыі, што «глыбока занепакоены» пастановай Байдэна, піша Reuters.

«Для эканомікі Канады і Альберты гэта ўдар пад дых. На жаль, гэта абраза, накіраваная на самага важнага хаўрусніка і гандлёвага партнёра Злучаных Штатаў», - сказаў Кені.

Джо Байдэн і Камала Харыс 20 студзеня прынялі прысягу і афіцыйна ўступілі на пасаду прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Папярэднік Байдэна Трамп адмовіўся наведваць яго інаўгурацыю і пакінуў Вашынгтон раніцай.

Падчас інаўгурацыйнай прамовы прэзідэнт паабяцаў «быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў», назваў сваёй задачай аб'яднанне ЗША і ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр каранавіруса.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках