20 траўня 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Маштаб мітынгаў у Расеі дазваляе казаць пра самы буйны пратэст за час прэзідэнцтва Пуціна

15
Палітолаг: Маштаб мітынгаў у Расеі дазваляе казаць пра самы буйны пратэст за час прэзідэнцтва Пуціна
ФОТА: АРЦЁМ МІНДРЫН/ДОЖДЬ

Геаграфія пратэстаў беспрэцэдэнтная.

Маштаб мітынгаў у падтрымку Навальнага ў краіне дазваляе казаць пра самы буйны пратэст за час прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» палітолаг Кірыл Рогаў.

«Гэта самая вялікая пратэстная з'ява за ўвесь час прэзідэнцтва Пуціна, за ўсе 20 гадоў. Будзе цяжка ацаніць яе колькасць, але яе геаграфія - колькасць гарадоў, маштаб роскіду па краіне - беспрэцэдэнтная. Мы бачым іншае пакаленне пратэстоўцаў, якое не баіцца, яго нельга запалохаць тымі спосабамі, якімі яго спрабавалі запалохаць. Мы бачым зусім беларускі сцэнар у плане гвалту. Калі гэта разгортвалася ў Беларусі, Уладзімір Пуцін паблажліва казаў Аляксандру Лукашэнку, што ўладам Беларусі трэба задумацца над прычынай гэтых акцый. Цяпер пра гэта трэба задумацца самому Уладзіміру Пуціну», - сказаў ён.

Палітолаг адзначыў, што ўлады паспрабуюць здушыць пратэстны рух.

«Вядома, улады паспрабуюць заціскаць гэты пратэст, запаўняць спецпрыёмнікі людзьмі, магчыма, гэта ўдасца. Але гэты пратэст дэманструе тэндэнцыю апошніх гадоў - гэта імклівае падзенне легітымнасці Пуціна як лідара», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках