11 траўня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна нагода для стачкі: палова беларусаў працуюць «за ежу»

3
Яшчэ адна нагода для стачкі: палова беларусаў працуюць «за ежу»

Заробкі ў краіне шакуюць нават паводле афіцыйных звестак.

Белстат выдаў статыстыку: які заробак налічылі працоўным і службоўцам краіны. Размеркаванне работнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў па суме заробкаў у Беларусі лічаць 2 разы на год - паводле вынікаў траўня і лістапада.

У траўні 2021 года выявілася, што ў 48,7% работнікаў флагманскіх кампаній заробак ніжэйшы за 1000 рублёў, адзначаюць Banki24.

Адразу варта адзначыць, што статыстычныя органы публікуюць звесткі аб налічаных заробках. Гэта значыць, што з заробку не вылічаныя падаходны падатак (13%), унёсак работніка ў Фонд сацабароны (1%), прафсаюзныя ўнёскі, аліменты, штрафы і г.д. Іншымі словамі, калі налічаны заробак роўны 1000 BYN, то заробак на рукі будзе ніжэйшым. Наколькі менавіта ніжэй, залежыць ад персанальных вылікаў работніка: у кожнага чалавека свой набор. Калі браць пад увагу толькі стандартныя стаўкі падаходнага і ўнёскі ў ФСАН, то налічаны заробак 1000 рублёў ператвараецца ў заробак на рукі ў 860 рублёў (ці ўсяго 340 даляраў).

У траўні 2021-га блізу 55,8% работнікаў галоўных прадпрыемстваў краіны налічылі заробак ніжэй за 1100 рублёў і 62,4% - ніжэй за 1200 рублёў. Атрымліваецца, што заробак на рукі ў аб'ёме 1000 рублёў мела менш за палову занятых на буйных і сярэдніх прадпрыемствах краіны (амаль 40-45%).

У Менску налічаны заробак менш за 1000 рублёў мелі 32% работнікаў флагманскіх арганізацый, у Берасцейская вобласці - 54,4%, у Віцебскай - 57,2%, у Гомельскай - 53,9%, у Гарадзенскай - 55,1%, у Менскай - 46,2%, у Магілёўскай - 56,6%.

Калі ж прывесці гэтыя долі да дыяпазону 1100-1200 рублёў (эквівалент 1000 рублёў на рукі), то ў Берасцейскай вобласці да 69% не бачылі такога заробку, у Віцебскай - да 70%, у Гомельскай - да 66%, у Гарадзенскай - да 69%, у Менскай - да 60%, у Магілёўскай - да 71%, у Менску - да 45%.

У траўні-2021 па Берасці 43,6% работнікаў флагманаў мелі налічаны заробак ніжэй за 1000 рублёў, па Баранавічах - 54,3%, па Пінску - 56,9%, па Віцебску - 53,5%, па Наваполацку - 38,1% , па Гомелі - 51,2%, па Горадні - 46,2%, па Жодзіна - 39,3%, па Магілёве - 48,2%, па Бабруйску - 56,9%.

Сярод раёнаў больш за ўсё людзей (па долі) з налічанага заробку да 1000 рублёў выявілася ў Шаркаўшчынскім (79,2%), Краснапольскім (76,2%), Мсціслаўскім (74,8%), Хоцімскім (74,7%), Сенненскім (74,6%) і Круглянскім (74,4%) раёнах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках