24 студзеня 2022, панядзелак, 2:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі спыненая зборка кітайскіх аўтамабіляў

19
У Беларусі спыненая зборка кітайскіх аўтамабіляў

Яшчэ адзін званочак для рэжыму з Паднябеснай?

На заводзе «Юнісан» пад Менскам спынілася зборка кітайскіх красовераў Changan. Крыніцы сайта «Кітайскія аўтамабілі» называюць прычынамі цяжкасці з лагістыкай, якія наклаліся на ўнутраныя працэсы завода.

Улетку 2020 года Changan паставіў на канвеер беларускага прадпрыемства красовер CS35 Plus. Крыху пазней там арганізавалі зборку CS75 FL. Абодва брэнды называлі супрацоўніцтва стратэгічным.

На «Юнісоне» збіралі і аўтамабілі іншай кітайскай маркі - Zotye.

Аднак летась з'явілася інфармацыя, што Zotye адчувае нейкія юрыдычныя цяжкасці, праз чаго іх выпуск на «Юнісоне» прыпынілі.

Незалежныя аналітыкі выказвалі меркаванне, што Кітай не задавальняюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі, бо ён становіцца пагрозай для лагістычных ланцугоў Паднябеснай.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».