10 траўня 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дубаі адкрылі самае вялікае ў свеце кола агляду

5
У Дубаі адкрылі самае вялікае ў свеце кола агляду

Відэафакт.

У Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) адкрылася найбуйнейшае ў свеце кола агляду, піша Euronews.

250-метровы атракцыён размешчаны на штучным востраве. Кола назвалі Айн Дубай - Вока Дубая. У ім абсталявалі 48 кабінак, некаторыя з іх - з барам, ёсць магчымасць замовіць вячэру. На коле адначасова могуць знаходзіцца 1 750 наведвальнікаў.

Арганізатары атракцыёну абяцаюць магчымасць нават ладзіць канферэнцыі або вяселлі. Адзін абарот кола займае 38 хвілін. Працаваць яно будзе 24 гадзіны на дзень.

Кола ўсталявалі ў рамках праграмы для павышэння турыстычнай прывабнасці горада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках