11 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларус можа з'ездзіць за мяжу і там прышчапіцца «замежнай» вакцынай?

8
Як беларус можа з'ездзіць за мяжу і там прышчапіцца «замежнай» вакцынай?

Даведаліся ў турфірме.

Нядаўна некалькі турфірмаў прапанавалі «прышчэпкавыя туры» для беларусаў. Можна паехаць, прышчапіцца ўхваленым ў Еўропе прэпаратам і ездзіць па розных краінах. «Кур'ер» даведаўся, а ці ёсць такая магчымасць у случакоў, салігорцаў і жыхароў іншых рэгіёнаў.

Важны нюанс

З нагоды «тураў па прышчэпкі» пракансультавала Ганна Кляноўская, дырэктарка турыстычнай кампаніі «Феерыя Тур» з Салігорску.

«Няма такога паняцця «тур з мэтай вакцынацыі», - патлумачыла Ганна Вячаславаўна. - У нас ёсць проста паняцце «тур». А турыст, калі хоча, можа зрабіць сабе прышчэпку.

Ніводзін аператар не будзе адказваць за вашу вакцынацыю. Суправаджальнік можа расказаць, дзе недалёка можна зрабіць прышчэпку, але чалавек ужо сам ідзе і робіць, пад сваю адказнасць".

Экспэрт сумняваецца, што шырокаму колу людзей у нашым рэгіёне наогул будзе цікава ездзіць за мяжу толькі для таго, каб зрабіць прышчэпку. Тым больш, што вакцынацыя праходзіць у два этапы. Гэта значыць чалавеку трэба купляць два экскурсійныя туры і яшчэ падлічыць час, каб паспець на другую прышчэпку.

«Можа быць, гэта актуальна ў памежных гарадах, - мяркуе прадстаўніца турфірмы.

Навошта людзям «замежныя» прышчэпкі, дзе іх робяць і колькі каштуюць туры

«Людзі вакцынуюцца ўхваленымі САЗ прышчэпкамі, якія ў Еўразвязе таксама маюць важкае значэнне, - кажа Ганна Вячаславаўна. - Потым з гэтымі прышчэпкамі можна наведваць кожную еўрапейскую краіну.

Ва Украіне робіцца вакцына Pfizer. Гэтая вакцына і САЗ ухваленая, і Еўразвязам, з ёй можна трапіць у кожную краіну. Тур ва Украіну каштуе 85 даляраў плюс 50 рублёў (турпаслуг), таксама яшчэ 25 даляраў трэба будзе заплаціць за ПЛР-тэст. Выходзіць прыкладна 130 даляраў. У кошт тура ўваходзяць экскурсія, дзве ночы ў гатэлі і два сняданкі.

Вакцынацыя ва Украіне каштуе 55 даляраў за два кампаненты.

Са слоў спецыяліста вынікае, што калі чалавек захоча паехаць ва Украіну і вакцынавацца Pfizer, яму трэба будзе заплаціць за два туры (прыкладна 260 даляраў) і яшчэ за вакцыну (55 даляраў). У выніку ўсё «мерапрыемства», не лічачы кішэнных выдаткаў, абеды і вячэры, каштавацьме блізу 315 даляраў.

Складаны шлях

Акрамя Украіны, ёсць яшчэ такая магчымасць вакцынавацца за мяжой.

«У Беларусі цяпер робяць кітайскую вакцыну Vero Cell ад Sinopharm, - распавядае Ганна Вячаславаўна. - Яна ўхваленая Гішпаніяй і Аўстрыяй.

Так, турыст прышчапляецца Vero Cell, робіць грэцкую візу. Едзе ў Маскву. Купляе білет на самалёт, ляціць у Гішпанію. Там сабе робіць тэст на антыцелы за 30 еўраў. З Гішпаніі купляе квіток на лоўкостэ да Польшчы. І ўжо ў Польшчы робіць сабе прышчэпку Pfizer ці іншай вакцынай.

Але гэта складана і дорага. Такі спосаб - для бізнэсоўцаў, якія ездзяць у выправы і гэтак далей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках