10 траўня 2024, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі кракадзіл пасяліўся сярод манахаў і стаў вегетарыянцам

6
У Індыі кракадзіл пасяліўся сярод манахаў і стаў вегетарыянцам
иллюстрационное фото

Кракадзіл 70 гадоў пражыў у сажалцы пры храме і пачаў харчавацца рысам.

Кракадзіл ў індыйскім штаце Керала больш за 70 гадоў пражыў з манахамі і стаў вегетарыянцам. Пра гэта паведамляе Great Indian Mutiny.

Кракадзіл па мянушцы Бабіа пасяліўся ў сажалцы пры храме Анантападманабхасвамі, больш за 70 гадоў пражыў з манахамі і пачаў харчавацца рысам. Манахі сцвярджаюць, што рэптылія абсалютна бяскрыўдная і ні на каго не нападае. Кракадзіл, з іх слоў, стаў вегетарыянцам.

Штодня рэптылія з'ядае кілаграм варанага белага рысу. Манах кладзе рыс проста ў пашчу кракадзілу двойчы на дзень: а восьмай гадзіне раніцы і апоўдні або ўвечары. «Ён не есць мяса. Ён нават не нападае на рыбу ў возеры», - распавёў манах Чандра Пракаш.

Апытаныя выданнем экспэрты ў кракадзілах лічаць, што жывёла не можа харчавацца выключна рысам, і што яна не магла б пражыць столькі гадоў без жывёльнага бялку. Заолаг Анірбан Чаудхары заявіў: «Кракадзіл у храмавай сажалцы, магчыма, сілкуецца ў асноўным рыбай і спажывае рыс, таму што ў яго выпрацаваўся ўмоўны рэфлекс».

Бабіа стаў зоркай, многія турысты прыязджаюць, каб паглядзець на яго. Многія з іх збіраюцца кожны вечар у надзеі ўбачыць дзіўнага гадаванца манахаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках