5 траўня 2024, Нядзеля, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лекары: Людзі павінны на месяц застацца дома і ратаваць сябе

2
Беларускія лекары: Людзі павінны на месяц застацца дома і ратаваць сябе

Медыкі расказалі пра італьянскі і скандынаўскі досвед самаарганізацыі для барацьбы з COVID-19.

Telegram-канал "COVID-19 BY", які вядуць беларускія медыкі, заклікаў беларусаў заставацца дома.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org адзін з аўтараў канала расказаў праўду аб сітуацыі з COVID-19 у Беларусі.

- Як вы ацэньваеце сітуацыю з COVID-19 у Беларусі? Наколькі, з вашых звестак, усё сур'ёзна?

- Сітуацыя крытычная. Мы паставілі перад сабой задачу збіраць і трансляваць усе звесткі аб COVID-19 у Беларусі. Мы стартавалі толькі пяць дзён таму, але да нас ужо сцякаецца інфармацыя. Можна ўпэўнена казаць, што колькасць загінулых у Беларусі перавышае колькасць ахвяр на вайне ва Украіне. Я наўмысна ўжыў слова «загінулых», таму што адбываецца менавіта генацыд.

Лічбы - рэч упартая. У нас пакуль няма прамога доступу да рэальнай статыстыкі (мабыць, гэтая інфармацыя адкрытая толькі для вузкага кола людзей), але нават тое, што мы атрымліваем з разрозненых крыніц, шакуе. Відавочна, што адбываецца мэтанакіраванае знішчэнне нацыі істотамі, якія захапілі ўладу. Назваць іх людзьмі - складана.

- Дзе, нацяпер, сітуацыя можа быць найскладанейшая: у сталіцы ці рэгіёнах?

- Пад COVID-19 аддаюцца аддзяленні медустаноў, ніяк не звязаныя з вірусалогіяй. У рэгіёнах ужо ідзе размова аб перадачы муніцыпальных памяшканняў пад патрэбы медыкаў. Калі пытанне з памяшканнямі яшчэ неяк вырашаецца, то як расказаць аб тым, дзе не стае апаратаў ШВЛ? Як апісаць ценявы гандаль кіслародам? І яшчэ значна складаней казаць аб лекарах. Гэта мужныя людзі, якія зараз знаходзяцца ў самым эпіцэнтры трагедыі. Яны ж не робаты!

Вы пытаецеся, дзе складаней... У мяне няма адказу на гэтае пытанне, але яно ёсць у Міністэрства аховы здароўя, якое вырашыла зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Тым не менш, рытуальныя агенцтвы працуюць у тры змены, а могілкі павялічваюцца па ўсёй краіне.

- Якая роля дзейнай улады ў цяперашняй сітуацыі з COVID-19 у Беларусі?

- Адказ кароткі. Вінаватыя ў генацыдзе. Здраднікі нацыі. Ворагі народа.

- Калі глядзець на міжнародны досвед барацьбы з COVID-19, то якія дзеянні вам бліжэйшыя?

- У Італіі быў абвешчаны «Народны карантын». Людзі месяц арганізавана займаліся сваім выратаваннем: не вадзілі дзяцей у школы, не хадзілі на працу. Ёсць яшчэ досвед Скандынаўскіх краін, але сітуацыя нас прыводзіць менавіта да «Народнага карантыну».

- Вядомы лекар-інфекцыяніст Мікіта Салавей заявіў, што цяперашнія ўлады будуць адказваць за бяздзеянне ў перыяд эпідэміі перад беларускім народам і судом. Ці згодны вы з ягонай заявай?

- Цяпер для нас самае важнае - данесці да людзей праўду! Так, так павінна быць». А як яно будзе - убачым. Спадзяюся, хутка.

- Вы выступаеце з заклікам «застацца дома». Як гэта можа паўплываць на сітуацыю з COIVD-19 у Беларусі?

- Магчыма, выступаць у Telegram значна лягчэй, чым у рэальным свеце. Але што будзе, калі ніхто не будзе казаць? Нам занадта доўга закрывалі раты і мы прыйшлі да трагедыі, генацыду і поўнага асобаснага бяспраўя. Мы хочам максімальна паказаць сітуацыю з пандэміяй і паказаць людзям шляхі выратавання, адзін з якіх - гэта ўсвядомленая і самастойная пастанова застацца дома.

Мы не маем права чакаць. Лекараў фізічна становіцца менш, дзякуючы палітыцы хунты і COVID-19. Неабходна прасоўванне правіл самаабароны на час эпідэміі. Мы, не сумняваючыся, далучыліся і падтрымалі двухтыднёвую акцыю #covidfree.

Мы адзіныя ў сваім імкненні абараніць беларусаў, усё больш ініцыятыў праяўляюць сваю актыўную пазіцыю ў гэтым пытанні: НАУ, Беларускае аб'яднанне рабочых.

Да барацьбы з COVID-19 далучаюцца ўсё новыя і новыя суполкі, актывісты, беларусы.

Толькі мы самі можам выратаваць сябе.

Мы абавязаны аб'яднацца, каб нацыя магла выжыць! Мы зноў бяром барацьбу ў свае рукі!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках