6 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі тэлеканал: Беларускія рабочыя абвясцілі агульнанацыянальны страйк

2
Украінскі тэлеканал: Беларускія рабочыя абвясцілі агульнанацыянальны страйк

Яны выставілі дзесяць патрабаванняў.

Беларускае аб'яднанне рабочых прыняло пастанову аб правядзенні агульнанацыянальнага страйку. Акцыя стартуе з 1 лістапада і працягнецца да таго часу, пакуль патрабаванні страйкоўцаў не выканаюць.

Пра гэта паведаміў украінскі тэлеканал 24tv.ua.

Страйкоўцы плануюць спыніць вытворчасць па ўсёй краіне. У працоўных ёсць 10 патрабаванняў - абавязковых да выканання.

Якія патрабаванні Беларускага аб'яднання працоўных:

Спыненне рэпрэсій, вызваленне ўсіх палітычных вязняў і незаконна арыштаваных.

Прывядзенне заробкаў, стыпендый і пенсій у адпаведнасць з рэальнай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Пачатак прамых перамоў паміж уладай і дэмакратычнымі сіламі з абавязковым удзелам працоўных лідараў аб правядзенні новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў для развязання палітычнага і эканамічнага крызісу.

Аднаўленне на працы звольненых работнікаў, выключаных студэнтаў і гарантыі бяспечнага вяртання ўсіх грамадзян, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

Рэалізацыя права на дзейнасць незалежных прафзвязаў, у тым ліку на стварэнне новых.

Рэалізацыя канстытуцыйнага права грамадзян на свабоднае перамяшчэнне.

Рэалізацыя права грамадзян на абарону ад COVID-19, у тым ліку шляхам вакцынацыі, міжнародна прызнанымі вакцынамі. Абарона правоў медыкаў.

Рэалізацыя канстытуцыйнага права на свабоду слова. Неадкладнае вызваленне ўсіх журналістаў і блогераў.

Нармалізацыя стасункаў з краінамі-суседзямі. Спыненне "гібрыднай" міграцыі.

Стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.

Цяпер рэжым - слабы як ніколі

Пазіцыю беларускіх працоўных агучыў старшыня аб'яднання Сяргей Дылеўскі. Ён падкрэсліў, што цяпер рэжым Лукашэнкі - слабы як ніколі - праз магутныя санкцыі Захаду.

«Перастанем карміць рэжым, спынім хаджэнне на працу! Застанёмся дома. Так мы абаронім нашу краіну, вернем у яе закон і справядлівасць. Толькі так мы абаронім сябе і сваіх блізкіх ад эпідэміі, якая абрынулася на наш дом», - сказаў Дылеўскі.

У Беларускім аб'яднанні рабочых нагадалі, што менавіта яны напаўняюць беларускі бюджэт сваімі падаткамі. "Калі на МТЗ спыняцца станкі, калі з руднікоў на Беларуськаліі выйдуць шахцёры, калі транспартнікі не выедуць з аўтапаркаў - усяму наступіць лагічны канец", - упэўненыя лідары рабочых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках