6 траўня 2024, панядзелак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

2
У ААН абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Аб тым, што адбываецца ў краіне, удзельнікам канферэнцыі расказала нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Наступ на свабоду слова і правы чалавека ў Беларусі былі галоўнымі тэмамі канферэнцыі, якая праводзілася ў віртуальным рэжыме з ініцыятывы ААН. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта абароны журналістаў і праваабаронцы арганізацыі Human Rights Watch, паведамляе "Голас Амерыкі".

Аб тым, што адбываецца ў краіне, удзельнікам сустрэчы расказала нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Паводле ейных слоў, «сутыкненне з дыктатурай было прагназаваным, але ніхто не чакаў такой варварскай рэакцыі». Пры гэтым Святлана Алексіевіч упэўнена, што ад мары жыць у свабоднай краіне большасць беларусаў не адмовіліся, нават калі не выходзяць актыўна як раней на вуліцы.

«Нам даводзіцца мець справу з дзвюма сіламі з аднаго боку Лукашэнкі з другога боку вялізны мядзведзь Расея. Гаворка ідзе не толькі пра тое, што рэжым спрабуе ў страху трымаць народ, запалохаць народ, пазбавіць яго інстынкту да свабоды і веры ў сябе, але ён ідзе і на тое, каб знішчыць цалкам грамадзянскую супольнасць і культурнае жыццё краіны» – адзначыла яна.

У верасні, выступаючы на радзе ў Жэневе, вярхоўны камісар правоў чалавека Мішэль Бачэлет ААН расказвала пра катаванні і жорсткае абыходжанне з удзельнікамі пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Цяпер, як мяркуюць праваабаронцы Human Rights Watch, гаворка ўжо ідзе не толькі пра барацьбу ўладаў з пратэстоўцамі і мітынгоўцамі, а пра знішчэнне іншадумства. Пра гэта ўдзельнікам віртуальнай сустрэчы распавяла Рэйчэл Дэнбэр, якая курыруе аддзел Еўропы і Сярэдняй Азіі ў праваабарончай арганізацыі HRW.

«За ўвесь час нашага назірання за Беларуссю, мы бачылі там і наступ на правы чалавека і праяву аўтарытарызму, і нават вельмі жорсткі наступ на правы чалавека, але тое, што мы бачылі на працягу апошняга года, гэта ўжо зусім іншая справа. Гэта спроба не толькі пераследваць актывістаў або ўскладніць ім жыццё, а поўнае знішчэнне іншадумства» - заявіла Рэйчэл Дэбнер.

У сваю чаргу спецыяльны дакладчык ААН аб сітуацыі ў Беларусі Анаіс Марын гаварыла аб тым, што наступленне на грамадзянскія правы вядзецца, на яе думку, не толькі ў палітыцы, але і ў галіне культуры.

«Беларуская канстытуцыя ўстанаўлівае беларускую мову ў якасці дзяржаўнай, і тым не менш, дзесяцігоддзямі існуе практыка дыскрымінацыі тых, хто размаўляе на беларускай мове. Мяне асабліва непакоіць абмежаванае выкарыстанне нацыянальнай мовы ў вышэйшай і сярэдняй адукацыі», - адзначыла Анаіс Марын.

Удзельнікі віртуальнай сустрэчы, якая праводзілася пры падтрымцы дыпламатычных місій Нямеччыны, Літвы, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі, у сваіх выступах заклікалі міжнародную супольнасць, выкарыстоўваючы дыпламатычныя вагары ўздзейнічаць на Менск і не дапусціць канчатковага здушэння ў краіне грамадзянскіх свабод.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках