13 жнiўня 2026, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці і Горадні - значны рост захворвання на ковід

9
У Берасці і Горадні - значны рост захворвання на ковід

Палова пацыентаў інфекцыйнай бальніцы ў Горадні - у цяжкім стане.

На 5 кастрычніка ў двух гарадскіх бальніцах Берасця шпіталізавана 1300 пацыентаў з пнеўманіямі, з якіх 49 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

У Берасці ўжо месяц назіраецца значны рост захворвання на ковід, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

«Сёння раніцай галоўны санітарны лекар горада далажыў пра развіццё эпідэмічнай сітуацыі. На працягу апошняга месяца ў Берасці назіраецца значны рост захворвання на каранавірусную інфекцыю», - напісаў ён.

Рагачук распавёў, што на 5 кастрычніка ў двух гарадскіх бальніцах шпіталізавана 1300 пацыентаў з пнеўманіямі, з якіх 49 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

«Усе гэтыя 49 пацыентаў не прышчэпленыя. Гэты факт пераконвае, што менавіта імунізацыя ўсіх слаёў насельніцтва застаецца найбольш эфектыўным спосабам барацьбы з каранавірусам», - падкрэсліў мэр Берасця.

Палова пацыентаў інфекцыйнай бальніцы ў Горадні - у цяжкім стане, перадае мясцовы тэлеканал «Гродна. Плюс».

«Наша койка не пустуе. Яна запатрабаваная. На месца выпісаных пацыентаў увечары будзе ўжо новы пацыент. І мы нават не ведаем у якім стане, магчыма ён будзе ў больш цяжкім», - распавяла галоўная лекарка Наталля Малышка.

Аднак афіцыйная статыстыка рэжыму Лукашэнкі не паказвае значнага росту захворванняў. З 15 верасня да 2 кастрычніка ў Беларусі фіксавалася больш за 1900 выпадкаў каранавіруса штодня. 2 кастрычніка былі рэкордныя 1998 выпадкаў. Аднак 3 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1899 выпадкаў, а ўчора пра 1872.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках