5 траўня 2024, Нядзеля, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая асноўная прычына страшнага ДТЗ у Балгарыі

6
Названая асноўная прычына страшнага ДТЗ у Балгарыі

У аварыі загінула больш за 40 чалавек.

Балгарскія следчыя паведамілі найбольш верагодную прычыну жудаснай аварыі, у якой загінула больш за 40 чалавек. Паводле іх звестак, ДТЗ адбылося праз памылку чалавека, паведамляе tsn.ua.

«Пакуль галоўнай і асноўнай версіяй з'яўляецца памылка чалавека», — заявіў кіраўнік Нацыянальнай следчай службы Балгарыі Барыслаў Сарафаў і дадаў, ускрыццё паказвае, што ўсе пацярпелыя памерлі ў асноўным ад дыму, якога надыхаліся падчас пажару, а не ад атрыманых траўм у ДТЗ.

З ягоных слоў, балгарскія следчыя выключылі тэрарыстычны акт ці тое, што дадатковыя ёмістасці з палівам у аўтобусе з турыстамі маглі выклікаць пажар. Яны таксама ўстанавілі, што выбуху не было. Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць, ці магла дрэнная разметка паласы, адсутнасць належных знакаў і святлоадбівальнікаў, а таксама дрэнная арганізацыя дарожнага руху прывесці да аварыі.

Кіраўнік Нацыянальнай следчай службы Балгарыі расказаў, спачатку аўтобус урэзаўся ў бар'ер з правага боку, зруйнаваўшы яго, а затым павярнуў налева, перш чым спыніцца перад бар'ерам, які аддзяляе палосы. Са слоў сведкаў ДТЗ, пасля першага ўдару аўтобус загарэўся і хутка напоўніўся дымам. Праз агонь і дым з першых дзвярэй ніхто не мог выйсці. Усе сабраліся перад заднімі дзвярыма, але яны былі заблакаваныя бар'ерам.

Нагадаем, у Балгарыі каля дзвюх гадзін ночы пасажырскі аўтобус з нумарамі Паўночнай Македоніі ўрэзаўся ў агароджу і імгненна загарэўся. У жудаснай аварыі загінула, паводле папярэдніх звестак, 45 чалавек, з іх 12 дзяцей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках