7 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗу забаранілі ўдзельнічаць у ралі-марафоне «Дакар»

36
МАЗу забаранілі ўдзельнічаць у ралі-марафоне «Дакар»

Каманда знікла са спісу ўдзельнікаў.

Каманда “МАЗ-СПОРТаўта” знікла са спісу ўдзельнікаў “Дакара – 2022”, паведамляе партал Championat.

Раней на "Дакар — 2022", які пройдзе ў студзені, "МАЗ" прадставіў тры экіпажы: "502" — Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін, Антон Запарошчанка; "507" — Аляксей Вішнеўскі, Максім Новікаў, Сяргей Сачук; “517” - Аляксандр Васілеўскі, Аляксандр Швед, Віталь Мурылёў. Аднак днямі гоншчыкі зніклі са спіса ўдзельнікаў. Прадстаўнікі беларускай каманды пакуль не выступілі з афіцыйным каментаром.

Расейскі тэлеканал "МатчТВ" са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што грузавікі накіроўваліся ў Марсэль на пагрузку на паром, які з гоначнай тэхнікай праз некалькі дзён павінен быў адправіцца ў Савудаўскую Арабію, але каманду не пусцілі.

Іншая крыніца выдання дапусціла, што такая пастанова можа быць звязаная з санкцыямі ў дачыненні да завода.

Нагадаем, летам Еўразвяз увёў санкцыі ў дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Забаронныя меры закранулі Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ). «МАЗ-СПОРТаўта» з'яўляецца завадской камандай. Санкцыі пазбавілі кампанію паставак заходніх рухавікоў, якімі камплектаваўся мадэльны рад.

"Дакар" пройдзе ў Савудаўскай Арабіі 2-14 студзеня. "МАЗ-СПОРТаўта" без перапынкаў выступаў у спаборніцтвах з 2012 года. Каманда здабыла другое месца ў 2018 годзе і засталася трэцяй у 2020 годзе.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках