7 траўня 2024, aўторак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы на прадпрыемстве «Беларуснафта» адбыўся выбух

19
Уначы на прадпрыемстве «Беларуснафта» адбыўся выбух

Загінуў работнік, другі - у рэанімацыі.

На прадпрыемстве «Беларуснафта» ў ноч з 28 на 29 лістапада загінуў супрацоўнік. Пра гэта блогу «Отражение» распавяла сястра загінулага. Уладзіміру Цалуйку было 33 гады, у яго засталася жонка і двухгадовая дачка.

Уладзімір Цалуйка быў памочнікам свідроўшчыка. Учора ён выйшаў на змену і а 23:20, як расказала сястра Уладзіміра, праз падвышэнне ціску ва ўстаноўцы адбыўся выбух гідракампенсатара.

Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, са слоў сястры «ў яго няма паловы твару». Другі працоўны цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане - у мужчыны пашкоджаныя ногі.

Сястра апісвае брата як вельмі адказнага чалавека, які заўсёды надаваў шмат увагі сям'і, дапамагаў маці, працаваў на дзвюх працах, каб забяспечыць жонку і дачку.

Са слоў дзяўчыны, следчыя ўжо працуюць над высвятленнем прычын здарэння.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках