7 траўня 2024, aўторак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Санкт-Пецярбургу працаўнікі «Метрабуда» выйшлі на акцыю пратэсту

1
У Санкт-Пецярбургу працаўнікі «Метрабуда» выйшлі на акцыю пратэсту
ФОТА: SOTA

Расейскае прадпрыемства збанкрутавала і не выплаціла заробку.

Былыя супрацоўнікі расейскага «Метрабуда» выйшлі да будынка ўрада Санкт-Пецярбурга праз нявыплачаныя запазычанасці ў заробку. Пра гэта паведаміў кіраўнік руху «Прыгожы Пецярбург» Красімір Вранскі.

Рабочыя наважылі выйсці на пікет, бо ім дагэтуль не выплацілі заробак за некалькі месяцаў, а таксама кампенсацыі за адпачынкі. У жніўні гэтага года «Метрабуд» прызналі банкрутам. Дэбіторская запазычанасць кампаніі складае 15 мільярдаў расейскіх рублёў. Ва ўрадзе горада раней паведамлялі, што пералічылі ўсе грошы працоўным яшчэ ў 2019 годзе, самі супрацоўнікі сцвярджаюць адваротнае, паведамляе «Радыё Свабода».

У «Метрабуда» стабільна ўзнікалі праблемы з выплатамі заробкаў: незадаволеныя працоўныя з 2018 года ладзілі забастоўкі, а таксама адмаўляліся выходзіць з шахты пасля заканчэння змены. У канцы кастрычніка ўрад горада падпісаў кантракт з новым падрадчыкам - «Метрабудам Паўночнай сталіцы». Кампанія стала адзіным пастаўшчыком у частцы будаўніцтва, праектавання і рэканструкцыі метрапалітэна. Больш за тры тысячы работнікаў «Метрабуда» былі перааформленыя на працу ў «Метрабуд Паўночнай сталіцы». Пазыкі па заробках пры гэтым засталіся.

Паводле звестак Sota, да Смольнага выйшлі амаль 100 чалавек. На месцы некалькі аўтобусаў паліцыі. Рабочыя спадзяюцца, што да іх выйдзе нехта з членаў урада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках