8 траўня 2024, Серада, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты капусты за год выраслі на 120%

4
Кошты капусты за год выраслі на 120%

Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна?

Кошты традыцыйных для беларускага стала морквы, бульбы і капусты сёлета здзівілі многіх. Прычым высокія цэны трымаюцца ў сезон, акурат пасля ўборкі ўраджаю, калі агародніна звычайна самая танная. У чым прычына? Як высветліла «Наша Ніва», на кошт паўплывалі адразу некалькі фактараў.

Што адбылося з коштамі?

Кожны месяц Белстат публікуе інфармацыю аб сярэдніх коштах спажывецкіх тавараў і паслуг. Мы паглядзелі, як яны мяняліся для пяці відаў гародніны: бульбы, морквы, буракоў, цыбулі і капусты. Параўноўвалі кошты за кастрычнік 2020 года з кастрычнікам 2021-га.

Выявілася, што мацней за ўсё падаражэла капуста - на 120%: з 59 капеек за кілаграм да 1,3 рубля. Следам - бульба і морква (на 77%), затым буракі (на 70%). І замыкае спіс цыбуля, кошт якой павялічыўся на 59%.

Між тым, сэрвіс infoprice.by паказвае, што цяпер кошт бульбы ў гіпермаркетах вагаецца ад 1,27 да 1,85 рубля за кілаграм. Капусту прадаюць коштам ад 1,2 да 1,7 рубля за кіло, буракі - ад 1,12 да 1,5 рубля, цыбулю - ад 0,99 да 1,54 рубля, моркву - ад 1,15 да 1,39.

Як мы выглядаем на фоне суседзяў?

Мы параўналі кошты гародніны ў папулярных онлайн-крамах Беларусі і суседніх краін. Не прэтэндуем на даследаванне, але пэўныя высновы зрабіць можна.

Так, самая танная капуста ў Літве, а самая дарагая - у Беларусі, у 2,2 разы даражэйшая, чым у Літве. Беларуская бульба больш чым удвая даражэйшая за ўкраінскую, і па цане яе абганяе толькі расейская.

Нашу моркву ў кошце пераплюнула толькі польская і расейская, а буракі - польскія і літоўскія. Ну і цыбуля даражэйшая толькі ў Польшчы і Латвіі.

Нашу моркву ў кошце пераплюнула толькі польская і расейская, а буракі — польскія і літоўскія. Ну і цыбуля даражэйшая ізноў толькі ў Польшчы і Латвіі.

Чаму выраслі кошты?

Як распавёў адзін з супрацоўнікаў аддзела закупкі буйной гандлёвай сеткі, кошты гародніны выраслі з прычыны некалькіх фактараў.

«Па-першае, дрэнныя варункі надвор'я мінулым летам, - кажа ён. - Па-другое, праз нізкія кошты летась фермеры пасадзілі значна менш гародніны.

Тая ж капуста мінулай восенню ў аптовай закупцы каштавала 20 капеек за кілаграм. І гэта з дастаўкай. Такімі коштамі яе вырошчваць нявыгадна. Некаторыя яе нават перааралі, бо кошт уборкі, падрыхтоўкі да продажу і дастаўкі даражэйшы, чым 20 капеек за кілаграм.

Па-трэцяе, у Расеі сёлета ўраджай горшы і таму гародніна (бульба і капуста) едуць туды. Ну і па-чацвёртае, рост коштаў прадуктаў харчавання - гэта агульнасусветная тэндэнцыя».

Суразмоўца кажа, што ў кастрычніку быў ажыятаж на бульбу. Прычына - нізкі ўраджай у Расеі праз працяглыя дажджы. Таму кошты раслі, але ўжо ў пачатку лістапада адкаціліся ўніз і стабілізаваліся, калі ўборка скончылася.

«Як выкручваліся? Расея забірала беларускую бульбу, а мы куплялі ўкраінскую, бо яна таннейшая, — зазначае экспэрт. - Цяпер галоўнае пытанне з белакачаннай капустай.

На гэтым тыдні беларусы павысілі закупачныя кошты на ўзровень да 1,5 рубля за кілаграм. І цяпер таннейшай стала польская капуста.

Магчыма, у палякаў вялікія рынкі збыту і кошт больш прадказальны.

Што да морквы, то яе шмат і ў нас, і ў Расеі. А цыбулі айчыннай не шмат, але ў Расеі з лішкам, таму сітуацыя з коштамі больш-менш стабільная».

Яшчэ адзін суразмоўца адзначыў, што кошт беларускай бульбы прывязаны да экспартнага.

«Сёлета стартавы кошт бульбы быў практычна ідэнтычны кошту мінулага года, з якога фінішавала ўборка і да моманту закладкі ў сховішча, - кажа суразмоўца. - Сезон цяпер пачаўся з вельмі высокага ўзроўню. Кошт пачаў расці да таго моманту, пакуль асноўны рынак (расейскі) не сказаў: «Добра, хлопцы, наш кошт расейскай бульбы ніжэйшы за ваш, беларускі».

Яшчэ нейкі час па інерцыі некаторыя экспарцёры адпраўлялі прадукцыю ў Расею. Але аднойчы пайшла адваротная тэндэнцыя: пасля таго як аб'ёмы экспартных адгрузак скараціліся, кошт на ўнутраным рынку пачаў зніжацца.

Цяпер аптовы кошт вярнуўся да коштаў пачатку ўборкі. Кошт айчыннай бульбы амаль роўны кошту ўкраінскай з улікам дастаўкі ў Беларусь - 65-70 капеек без ПДВ».

Наш суразмоўца адзначае, што немалаважным фактарам з'яўляюцца расцэнкі Талачынскага кансервавага завода. Гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў бульбы ў Беларусі. У пэўны момант завод пачаў падвышаць кошты, і за ім стаў расці «опт».

«Сітуацыя з ростам кошту бульбы ў Беларусі была настолькі сур'ёзная, што Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання разглядала прапанову ўвесці забарону на экспарт бульбы. Пастанова была амаль прынятая, але ў апошні момант дакумент не падпісалі», - распавяла крыніца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках