7 траўня 2024, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы зноў байкатуюць тэхагляд аўта

22
Беларусы зноў байкатуюць тэхагляд аўта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ONLINER

У «Белтэхаглядзе» падзяліліся вельмі цікавай статыстыкай.

У пачатку гэтага года адбыўся рост колькасці транспартных сродкаў, якія прадстаўляюцца на дыягнастычныя станцыі для праходжання дзяржтэхагляду. Але з красавіка гэты лік падае, прытым вельмі істотна, піша «Онлайнер».

Чэргі на дыягнастычных станцыях тлумачаць скасаваннем падатку за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і пачаткам функцыянавання на дарогах краіны фотакамер, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і фіксуюць транспартныя сродкі, якія не прайшлі працэдуру атрымання дазволаў.

«Разам з тым з красавіка гэтага года назіраецца негатыўная тэндэнцыя зніжэння колькасці транспарту, які прадстаўляецца для правядзення дзяржтэхагляду. Так, у кастрычніку гэтага года выдадзена 83 896 дазволаў (падзенне большае як утрая да сакавіка). За дзесяць месяцаў 2021 года дазволы атрымалі ўладальнікі 1435356 транспартных сродкаў, або 32,4% ад агульнай колькасці зарэгістраваных у рэспубліцы на пачатак года», - распавялі ў «Белтэхаглядзе».

Адзіным кантрольным органам у сферы гарантавання бяспекі дарожнага руху з'яўляецца Дзяржаўтаінспекцыя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках