14 траўня 2026, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкая ліра ўпала да новага мінімуму

Турэцкая ліра ўпала да новага мінімуму

Ліра патаннела адразу на 7%.

Турэцкая ліра паставіла новы гістарычны мінімум, упаўшы раніцай у панядзелак, 13 снежня да 14,99 за даляр. Пры гэтым ліра патаннела адразу на 7%, паведамляе Deutsche Welle.

Цягам дня ліра крыху паднялася і замацавалася на адзнацы 14,33 да даляра, але кошт валюты прадаўжае вагацца.

Адзначаецца, што толькі за апошні месяц ліра страціла амаль 30% кошту і больш за 43% з пачатку года. Гадавая інфляцыя паводле вынікаў лістапада склала 21,3%, знізіўшы пакупніцкую здольнасць турак.

Як піша выданне, падзенне ліры выкліканае чаканнем чарговага зніжэння на гэтым тыдні на 1 п.п. да 14% уліковай стаўкі Цэнтрабанкам, што ўдзельнікамі рынку расцэньваецца як прадаўжэнне ўмяшання прэзідэнта краіны Рэджэпа Эрдагана ў палітыку рэгулятара.

Сам Эрдаган, які аднойчы прызначыў свайго зяця міністрам фінансаў, мяркуе, што зніжэнне адсоткавых ставак з'яўляецца ключавым чыннікам эканамічнага росту. Ён таксама сцвярджае, насуперак распаўсюджанай эканамічнай думцы, што высокія адсоткавыя стаўкі спрыяюць інфляцыі. Большасць цэнтральных банкаў зніжаюць адсоткавыя стаўкі, каб паспрабаваць стымуляваць рост, калі інфляцыя нізкая, і павялічваць іх, калі яны мяркуюць неабходным стрымліваць інфляцыю.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings адрэагавала на адмову Цэнтрабанка павышаць уліковую стаўку і знізіла да "негатыўны" прагноз у крэдытных рэйтынгах Турцыі. Доўгатэрміновыя рэйтынгі засталіся на ранейшым узроўні: В+ паводле абавязальніцтваў у замежнай валюце і ВВ- у нацыянальнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках