8 траўня 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выключылі з працоўнай групы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі

3
Беларусь выключылі з працоўнай групы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі

Міжнародныя арганізацыі раскрытыкавалі рэпрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў і студэнтаў.

Праз бесперапынныя рэпрэсіі ў сферы адукацыі Беларусь страціла месца ў кіраўніцтве працоўнай групы Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Такую прапанову ўнёс Еўрапейскі студэнцкі саюз.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на нямецкае выданне Forschung & Lehre, такая пастанова прынятая на паседжанні Балонскай групы ў Славеніі.

Тады ж Беларусі неафіцыйна прапаноўвалася адмовіцца ад сустаршынства ў групе, але Менск на гэта не пайшоў.

Беларусь павінна была прыступіць да кіраўніцтва працоўнай групай у другой палове 2022 года. Паколькі яна не чалец Еўразвяза, функцыі належала падзяліць з Чэхіяй. Аднак на паседжанні краіны-сябры і міжнародныя арганізацыі раскрытыкавалі рэпрэсіі беларускіх уладаў у дачыненні да выкладчыкаў і студэнтаў у Беларусі.

Студэнцкія асацыяцыі і ініцыятыва «Грамадскі Балонскі камітэт» зарэгістравалі амаль 500 арыштаў студэнтаў, 12 чалавек асуджаныя паводле «справы студэнтаў», іх прызналі «схільнымі да экстрэмізму». Блізу 180 навуковых супрацоўнікаў пакаралі адміністратыўнымі штрафамі паводле палітычных матываў.

Паводле звестак «Згуртавання беларускіх студэнтаў», крымінальныя справы распачатыя супраць не менш як паўсотні студэнтаў і выкладчыкаў, справы многіх дагэтуль застаюцца непублічнымі. Усе яны пераследуюцца за ўдзел у акцыях пратэсту, якія з 1 верасня 2020 года практычна штодзень праходзілі ў ВНУ. Байцы АМАП затрымлівалі навучэнцаў проста ў сценах іх альма-матэр.

Беларусь была прынятая ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі і Балонскі працэс у 2015 годзе. Да гэтага пытанне было знятае з парадку дня, бо спецыяльная рабочая група прыйшла да высновы, што краіна не гатова да ўступлення - няма аўтаноміі ўніверсітэтаў, акадэмічных свабодаў, удзелу студэнтаў у самакіраванні і іншага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках