10 траўня 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачынаюць прадаваць калядныя ялікі: дзе і якім коштам

6
У Беларусі пачынаюць прадаваць калядныя ялікі: дзе і якім коштам

Першымі дрэвы з'явяцца ў Берасцейскай вобласці.

Калядныя ялінкі ў Беларусі пачнуць прадаваць з 18 снежня. Першымі дрэвы з'явяцца ў Берасцейскай вобласці, з 20 снежня — у Віцебскай, Гарадзенскай і Менскай, на наступны дзень пункты адкрыюцца ў Магілёўскай вобласці, а з 22 даты — у Гомельскай вобласці і Менску, піша Міністэрства лясной гаспадаркі ў сваім тэлеграм-канале.

Усяго ў Менскай вобласці арганізуюць 230 гандлёвых пунктаў, дзе можна будзе купіць ялінку, у тым ліку 65 у раённых цэнтрах, гарадах і гарадскіх пасёлках. У Менску каляднае дрэва ад Мінслясгаса можна будзе знайсці ў двух месцах: на тэрыторыі Менскага лясгаса - вул. Баграціёна, 70 і на адрасе вул. Прытыцкага, 146 (РЛССЦ).

На ялінкавых кірмашах у Менску кошты дрэў абяцаюць такія: ад 13 да 19,20 рублёў за ялінку вышынёй да аднаго метра, ад 17 да 31,68 рублёў за дрэва да двух метраў і ад 22 да 40,32 рублёў за ялінку да трох метраў.

Можна будзе купіць і яліку ў гаршку - на іх кошты вагаюцца ад 17 рублёў за ялінку да аднаго метра да 150 рублёў за дрэва да двух метраў.

Калі вялікую ялінку ставіць не хочацца, можна будзе ўпрыгожыць дом калядным букетам - у Менску такі каштавацьме ад 6 да 24 рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках