19 жнiўня 2026, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці хочуць зруйнаваць гістарычныя будынкі і пабудаваць замест іх канторы ды крамы

19
У Берасці хочуць зруйнаваць гістарычныя будынкі і пабудаваць замест іх канторы ды крамы

Мясцовыя ўлады спалохаліся грамадскага абмеркаванне праекта.

У Берасці ў зоне аховы гістарычнага цэнтра плануюць зруйнаваць некалькі дамоў, каб пабудаваць на іх месцы «тры жылыя будынкі з убудаванымі памяшканнямі гандлёвага прызначэння і будынак грамадскага прызначэння». Мабыць, гаворка ідзе пра крамы і канторы. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Берасцейскага выканкама, піша «Онлайнер».

Маюць разбурыць дамы ў абшары вуліц Савецкіх Пагранічнікаў, 17 Верасня і Будзённага. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ўсе яны «не маюць культурна-гістарычнай каштоўнасці». Будаўніцтва гатовыя пачаць ужо ў чэрвені 2021 і скончыць пад 2023 год.

Грамадскае абмеркаванне праекта пакуль не плануецца. Да 22 лютага жыхары места могуць напісаць заявы аб патрэбе яго правядзення і адправіць іх альбо ў выканкам (Берасце, вул.Энгельса, 3), альбо на электронную пошту ispolkombrest@brest.by.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках