2 траўня 2024, Чацвер, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маргарыта Ляўчук пасмяялася з «полузашчытнікаў 3%-га» з АМАП і ГУБАЗіК

7
Маргарыта Ляўчук пасмяялася з «полузашчытнікаў 3%-га» з АМАП і ГУБАЗіК

Оперная дзіва выканала адмысловую «Калыханку».

Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук выпусціла ў сябе на YouTube новы кліп - гэта «Калыханка полузашчытнікам 3%-ва ацечэства». Ролік з'явіўся ў Сеціве ўночы 23 лютага.

«Калыханка» - новая кампазіцыя гумарыстычнага дуэта «Красная зелень», у які ўваходзяць Маргарыта Ляўчук і гітарыст Андрэй Павук. Яна напісаная на трасянцы, у ёй згадваюцца АМАП, ГУБАЗіК і «змагары». У кадры Ляўчук з'яўляецца ў чырвона-зялёным адзенні, а на каленях у яе «засынае» мужчына ў балаклаве. Ролік на песню выйшаў уночы 23 лютага, у апісанні да яго гаворыцца:

- Усім полузашчытнікам 3%-ва ацечэства для здаровава сна очэнь рэкамендуем слушаць нашу калыханку. І асобенна цем, каму глаўны ваенком страны перадал зарад бодрасці.

На момант публікацыі тэксту ролік паглядзелі больш за 10 тысяч разоў.

Нагадаем, тыдзень таму Маргарыта Ляўчук высмеяла кліп «пакарай іх, Божа» аб беларускіх апазіцыянерах, паказаны па дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ. У гумарыстычным роліку згадваюцца сцэны з аўтаматам і верталётам, «Масандра», шпіцы Лукашэнкі, літоўскія лялькаводы, УНС і прыхільнікі дзейнай улады - сёстры Груздзевы, Рыгор Азаронак, Мікалай Карпянкоў і Ігар Марзалюк. У каментарах да відэа пісалі, што «гэта кпіна навышэйшай пробы» і «годны адказ у няпростыя часы».

Маргарыта Ляўчук - вядомая беларуская оперная спявачка. У сакавіку 2020 года яна звольнілася з Вялікага тэатра, а цяпер актыўна займаецца творчасцю на сваім канале ў YouTube. На яе падпісаныя блізу васьмі тысяч карыстальнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках