2 траўня 2024, Чацвер, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штрафы для кіроўцаў, кошты тавараў і лекаў: Што зменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка

7
Штрафы для кіроўцаў, кошты тавараў і лекаў: Што зменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка

Новаўвядзенні, якія адаб'юцца на кішэнях грамадзянаў краіны.

У сакавіку пачнуць дзеянне змены ў адказнасці кіроўцаў за парушэнні правілаў дарожнага руху. Падаражэюць цыгарэты, а кошты шэрагу тавараў першай неабходнасці і лекавых прэпаратаў будуць жорстка рэгулявацца. Якія яшчэ змены чакаюць беларусаў у сакавіку – чытайце ў традыцыйным аглядзе myfin.by.

Кошты сацыяльна значных тавараў

Урад вызначыў пералік сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці і ўжыў жорсткія захады рэгулявання іх коштаў.

З 1 сакавіка штомесячнае змяненне коштаў сацыяльна значных тавараў не павінна перавышаць 0,2% да кошты гэтых тавараў, які склаўся на апошні дзень папярэдняга месяца.

Гэта прадугледжана пастановай №100 ад 23 лютага «Аб часовых захадах стабілізацыі коштаў сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці». У спіс уключаныя 62 сацыяльна значныя тавары і 50 лекавых прэпаратаў, якіх тычыцца абмежаванне коштаў.

У пераліку крупы, мука, хлеб, макарона, мяса і некаторыя каўбасы, рыба, малочныя прадукты, садавіна, гародніна, мыла і іншыя тавары.

Паведамленні за няпройдзены тэхагляд

З 1 сакавіка 2021 года, як чакаецца, пачне дзейнічаць новы КаАП. І, дзе прадугледжанае, сярод іншага, аўтаматычнае рассыланне лістоў з папярэджаннем кіроўцам, якія не прайшлі тэхагляд (паводле звестак з камераў відэафіксацыі).

Паведамленні пра парушэнні будуць высылаць і за праезд на чырвонае святло, няправільную паркоўку, перавышэнне хуткасці і адсутнасць страхоўкі.

Што яшчэ чакае кіроўцаў

Пры пачатку дзеяння абноўленага КаАП узмоцніцца адказнасць тых, хто сеў за руль у п'яным выглядзе. Пры гэтым прадугледжаная дыферэнцыяцыя пакарання, у залежнасці ад ступені ап'янення. Першы ўзровень – ад 0,3 да 0,8 праміле ўключна. За гэта мяркуецца пакаранне ў выглядзе штрафу 100 базавых і пазбаўленне права кіравання на тры гады. Калі ступень ап'янення вышэйшая, то штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічыняў, а права кіравання пазбавяць на 5 гадоў.

Прадугледжаная дадатковая градацыя за перавышэнне хуткасці і шэраг іншых зменаў.

Беларусы змогуць ездзіць у Грузію

Грузія аслабляе раней уведзеныя абмежаванні, накіраваныя на прафілактыку каранавірусу, паведаміў «Першы канал Грузінскай тэлевізіі» са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны, піша interfax.by.

Сярод іншага, з 1 сакавіка да спісу краінаў, грамадзяне якіх могуць уехаць у краіну праз мяжу Грузіі з адмоўным вынікам тэста на каранавірус, дададуцца наступныя краіны: Арменія, Азербайджан, Украіна, Казахстан, Расея, Беларусь.

Цыгарэты падаражэюць

Некаторыя віды цыгарэтаў падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка. Кошты вырастуць у сярэднім на 5–10 капеек за пачак.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» гатовая падвысіць кошты, напрыклад, шэрагу цыгарэтаў маркі Kent, Vogue – на 10 капеек. У ТАА «Тытунь-Інвест» «Інтэр-Табака» і «Беларусьгандаль» таксама вырастуць кошты, а ў СЗАТ «Энэрга-Ойл» кошт цыгарэтаў не зменіцца.

Забарона на лоўлю шчупака

Забарона на лоўлю шчупака будзе дзейнічаць у большасці рэгіёнаў Беларусі з 1 сакавіка да 15 красавіка ў Віцебскай вобласці – з 9 сакавіка да 25 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца 9 базавых велічыняў (цяпер 1 БВ – 29 рублёў). Таксама парушальніку можа быць прызначаны штраф памерам да 30 базавых велічыняў згодна ст.16.25 КаАП (пачне дзеянне з 1 сакавіка 2021 года).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках