11 траўня 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найноўшы амерыканскі знішчальнік F-15EX Eagle здзейсніў першы палёт

6
Найноўшы амерыканскі знішчальнік F-15EX Eagle здзейсніў першы палёт
Фота: Boeing

Ён доўжыўся 90 хвілін.

Новы амерыканскі шматцэлевы знішчальнік F-15EX Eagle ад кампаніі Boeing здзейсніў першы палёт. Як паведамляе Scramble, баявы самалёт узляцеў 2 лютага і лётаў 90 хвілін, піша The Бабель.

Выпрабавальны палёт выканаў знішчальнік з нумарам 20-0001 - пілот тэставаў працу ўсіх сістэм кіравання.

F-15EX Eagle - гэта хуткі, эканамічны і добра ўзброены знішчальнік. Ён абсталяваны высокапрадукцыйным бартавым кампутарам, прагрэсіўнай сістэмай кіравання палётам (памяншае расход паліва і забяспечвае манеўранасць), перадавым электронным радарам і звышдакладнай сістэмай захопу цэлі. У знішчальніка 12 месцаў падвескі для ракет класа «паветра-паветра» і 15 месцаў для «паветра-зямля». Самалёт уяўляе сабой палепшаную версію знішчальніка F-15 (у ЗША 453 F-15 у розных мадыфікацыях).

Улетку 2020 года Boeing і Вайскова-паветраныя сілы ЗША палпісалі кантракт на пастаўку Eagle. У 2021 годзе ВПС павінны атрымаць ад 8 да 12 знішчальнікаў. У найбліжэйшыя чатыры гады - 72 знішчальнікі. Усяго кантракт прадугледжвае пастаўку 200 F-15EX на агульную суму да 22,89 млрд даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках