11 траўня 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў у палітычную пастку

41
Лукашэнка патрапіў у палітычную пастку
ФОТА: EPA

Яму ўсё адно давядзецца пакаваць валізкі.

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў на сайце politoboz.com прааналізаваў сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы і прыйшоў да высновы, што беларускі ўзурпатар трапіў у палітычную пастку:

- У атачэнні Лукашэнкі падумалі, што Маскву можна купіць новымі абяцаннямі - атрыманне авансаў пад абяцаныя «продажы». У абмен на абяцанні ў эканамічнай і інтэграцыйнай сферах расейскае кіраўніцтва не будзе пярэчыць падмене Сочынскага працэсу падтрымкай захавання Лукашэнкі пры ўладзе. Іншымі словамі, Лукашэнка ехаў у паўднёвую сталіцу Расеі з лозунгам: «Паверце мне (чарговым) астатнім разам».

Расейскі палітолаг мяркуе, што Лукашэнку практычна няма чаго прапанаваць Крамлю:

- Не выклікалі энтузіязму у расейскай стараны прапановы ў інвестыцыях або продажы цэлага шэрагу беларускіх эканамічных «флагманаў», што, на думку не толькі беларускага кіраўніцтва, але і палітычнага класа і экспэртнай супольнасці РБ, павінна было выклікаць неверагодны энтузіязм у расейскага бізнэсу. Больш за тое, у шэрагу беларускіх міфаў легенда пра асаблівую прывабнасць беларускіх «прынадных кавалкаў» уважаецца за адну з самых рэалістычных, што не можа не выклікаць здзіўлення. Як могуць быць не мадэрнізаваныя мінімум 30-40 гадоў прадпрыемствы, пазбаўленыя сучасных тэхналогій, якія экспартуюць сваю прадукцыю выключна на расейскі рынак, быць «смачнымі кавалкамі»? У найлепшым выпадку яны даўно прыцягваюць увагу гісторыкаў індустрыяльнай эпохі...

Лукашэнка не хоча змірыцца з думкай аб тым, што час расейскіх авансаў скончыўся:

- Лукашэнка не затрымаўся на ўзбярэжжы Чорнага мора і ўжо 23 лютага да вечара ён быў у беларускай сталіцы. Перад адлётам з Адлера, беларускі правадыр зрабіў апошнюю спробу развязаць галоўную задачу свайго візіту ў РФ - фінансавую. Аднак тэлефонная размова з прэзідэнтам Расеі была для Лукашэнкі няўдалай. У Менск беларускі правадыр прыбыў з «пустымі валізамі».

Лукашэнка патрапіў у палітычную пастку. Для таго, каб захаваць свой рэжым, беларускаму правадыру неабходнае палітычнае прыкрыццё Расеі і расейскія датацыі (зразумела, што гэтыя крэдыты ў фармаце «Януковіч-2013» Менск ніколі не верне). Аднак, каб атрымаць фінансавую падтрымку, Лукашэнку трэба запусціць транзіт улады.

Расейскі палітолаг мяркуе, што калі Лукашэнка пойдзе на саступкі, то вельмі хутка страціць уладу:

- Іншымі словамі, у выніку ў Беларусі будзе праведзены транзіт улады. Але тады навошта Лукашэнку фінансавая дапамога ад Расеі, калі яму ўсё адно пакаваць валізкі?

А час ідзе, ужо вясна...

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках