18 красавiка 2021, Нядзеля, 6:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Без крэдыту: Крэмль не прызнае легітымнасць беларускага рэжыму

57
Без крэдыту: Крэмль не прызнае легітымнасць беларускага рэжыму
Фото: Владимир Цвирко

Пустыя кішэні выведуць людзей на вуліцы?

Урад Беларусі забараніў падвышаць цэны прадметаў першай неабходнасці і лекаў. Экспэрты прагназуюць дэфіцыт базавых тавараў, рост шэрай эканомікі, фінансавыя праблемы вытворцаў і гандлю і называюць такі крок «трывожным званочкам». У аснове праблем - палітычны крызіс, піша «Незалежная газета».

Пастанова ўрада Беларусі № 100 «Аб часовых мерах для стабілізацыі цэн сацыяльна значных таварвў першай неабходнасці» была падпісаная 23 лютага, а апублікавана 24-га. Дакумент забараняе падвышаць цэны ў астатнія дні лютага на 62 тавары, аднесеныя ўрадам да сацыяльна значных, а таксама на 50 найбольш запатрабаваных лекаў. Пачынаючы з сакавіка падвышаць на іх кошты можна будзе на 0,2% на месяц і з дазволу спецыяльнай урадавай камісіі. У спісе тавараў - хлеб, мука, мяса, каўбасы, яйкі, грабата, кава, сурвэткі, туалетная папера, падпаскі і нават запалкі, лекі - антыбіётыкі, гарачкапаніжальныя, некаторыя заспакаяльныя і г.д. «Пастанова прынятая ў рамках мінімізацыі ўплыву на спажывецкі попыт павелічэння выдаткаў у арганізацый з высокай дзеллю імпартнага складніку ў сабекошце выпусчанай прадукцыі, росту коштаў тавараў крытычнага імпарту, пагаршэнне замежных умоў вядзення бізнэсу (каранцінныя мерапрыемствы, абмежаванне вывазу асобных тавараў)», - патлумачыла Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання.

Беларусь мае досвед увядзення дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння, таму прадказаць магчымыя наступствы гэтай пасатановы нескладана. Папярэдняя спроба замарозіць цэны адбылася менш за год таму - у красавіку 2020 года. Тады пасатнова абмежаваць рост коштаў на 0,5% на месяц пратрымалася каля двух тыдняў, і ўрад вымушаны быў яе скасаваць. Да гэтага такія захады прымаліся ў 2014 годзе, барацьбу за свабоднае цэнаўтварэнне бізнэс вёў і ў 2008-2009 гадах. Заўсёды вынік быў адзін і той жа.

Рост дэфіцыту тавараў, зніжэнне якасці, разбурэнне брэндаў і звыклых упаковак для падману кантралёраў; рост шэрай эканомікі; скарачэнне паступленняў у бюджэт; крыміналізацыя эканамічнай дзейнасці, «калі кантралёры будуць браць хабары за тое, што не заўважаюць падвышэння коштаў»; павелічэнне колькасці махінацый з імпартам, стварэнне імпартным таварам лепшых умоў, чым айчынным, падаражанне імпарту, у тым ліку кантрабанднага; пагаршэнне фінансавага становішча вытворцаў і гандлёвых арганізацый, як вынік, павелічэнне колькасці банкруцтваў са стратай працоўных месцаў, ростам сацыяльнай напружанасці - вось да чаго могуць прывесці гэтыя меры.

Аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што чыноўнікі не называюць адну з галоўных прычын росту коштаў - падвышэнне ПДВ на некаторыя тавары, сярод іншага на лекі. Гэта значыць фактычна ўрад сваёй пастановай павялічыў выдаткі кампаній, але забараніў ўключаць іх у кошт тавару, што немінуча прывядзе да зніжэння іх даходаў.

Яшчэ некалькі дзён таму экспэртная супольнасць абмяркоўвала, што фінансавую падтрымку беларускаму рэжыму надасць Расея. Са спасылкай на крыніцы паведамлялася, што на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 22 лютага, будзе абмяркоўвацца выдача Беларусі крэдыту на 3 млрд даляраў. Аднак візіт адбыўся, а ніякай інфармацыі пра чарговую падтрымцы пакуль няма. Больш за тое, ніякіх вынікаў сустрэчы не агучваюць ні ў Маскве, ні ў Менску. Экспэрты спрабуюць зразумець хоць бы танальнасць перамоў з кароткіх фраз, якія трапілі ў публічную прастору, з позаў Лукашэнкі і Пуціна, па тым, як яны былі адзентыя, як бавілі час.

Найбольш знакавымі экспэрты паказваюць на падкрэслена нефармальны характар сустрэчы «без гальштукаў», ліслівае канспектаванне слоў Пуціна Аляксандрам Лукашэнкам і вяртанне да тэмы інтэграцыйных карт, колькасць якіх, высвятляецца, ужо вырасла з 31 да 33. Гэтыя факты экспэрты трактуюць як слабасць пазіцыі Лукашэнкі і прызнанне Крамлём яго нелегітымнасці.

Напрыклад, палітолаг Андрэй Казакевіч мяркуе, што расейскія ўлады не стануць зараз падпісваць ніякіх сур'ёзных дакументаў з кіраўніком краіны, чыя правамоцнасць не прызнаная светам і большасцю беларускага грамадства. «Тут два шляхі - або новыя выбары, або час, зацягванне сітуацыі ў надзеі на згасанне пратэстаў і заспакаенне грамадства. Маскве важнае развязанне гэтай праблемы - толькі тады можна рэалізоўваць нейкія інтэграцыйныя ініцыятывы», - мяркуе экспэрт.

«Калі праціскаць іх цяпер і нават калі іх дасягнуць, з'явіцца яшчэ больш праблем і пытанняў. Новыя дамоўленасці, новыя статуты не будуць прызнавацца заходнімі краінамі, магчымыя новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі», - мяркуе аналітык.

«У Расеі таксама разумеюць, што працягваць саюзную інтэграцыю далей немагчыма. Раней ці пазней улада ў Беларусі зменіцца, да ўлады прыйдуць іншыя людзі», - мяркуе экс-кіраўнік Вярхоўнага савета Беларусі Мечыслаў Грыб.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».