З МКС выкінулі самае цяжкае смецце ў гісторыі
13- 11.03.2021, 21:47
- 9,386
З часам смецце сыдзе з арбіты і згарыць у шчыльных пластах зямной атмасферы.
Непатрэбная платформа са старымі акумулятарнымі батарэямі масай 2,5 тоны выкінутая з борта Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з дапамогай маніпулятара, трансляцыя вялася на сайце NASA, паведамляе ria.ru.
Платформа з новымі акумулятарамі была прывезеная на станцыю японскім грузавым караблём HTV-9 у траўні 2020 года. Пасля замены на амерыканскім сегменце станцыі старыя акумулятары былі ўсталяваныя на платформу для наступнага выдалення.
Згодна трансляцыі на сайце NASA, платформа з акумулятарамі была ўзятая дыстанцыйным маніпулятарам SSRMS і перакладзеная ў бяспечнае становішча, пасля чаго яе выкінулі з МКС.
Платформа з акумулятарамі масай 2,5 тоны стала самым цяжкім смеццем, выкінутым са станцыі. З часам яна сыдзе з арбіты і згарыць у шчыльных пластах зямной атмасферы.
У ліпені 2007 года бак з аміякам масай 640 кілаграмаў адкідваў амерыканскі астранаўт Клейтан Андэрсан, стоячы на маніпулятары SSRMS. У снежні 2018 года з дапамогаю маніпулятара з МКС выкінулі адпрацаваную японскую навуковую апаратуру масай амаль паўтоны.