10 траўня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаслесар з Белаазёрску адмовіўся рамантаваць аўто міліцыянтам

29
Аўтаслесар з Белаазёрску адмовіўся рамантаваць аўто міліцыянтам
УЛАДЗІМІР ЗУБРЫЦКІ

Уладзімір Зубрыцкі прапанаваў ім «праехаць у іншае месца».

Пасля падзей жніўня 2020-га аўтаслесар з Белаазёрску Уладзімір Зубрыцкі адмовіўся рамантаваць аўто супрацоўнікам міліцыі. На мужчыну сем разоў складалі пратаколы за несанкцыянаваныя акцыі, паведамляе сайт «Першы рэгіён».

Усяго на Зубрыцкага склалі шэсць пратаколаў за пратэсты на плошчы і аштрафавалі на 127 базавых адзінак.

Апошнім разам, 22 лютага, яго аштрафавалі за калектыўнае фота ў інтэрнэце. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч расцаніў яго як несанкцыянаваную масавую акцыю і аштрафаваў Зубрыцкага на 1160 рублёў (40 базавых).

Уладзімір кажа, што да выбараў жыў звычайным жыццём. Але калі пасля выбараў уключылі інтэрнэт, ён быў шакаваны гвалтам падчас разгону пратэстаў. Таму пасля 13 жніўня адмовіўся рамантаваць аўтамабілі мясцовых міліцыянтаў. «Я ўвесь час прапаноўваў ім праехаць у іншае месца», - кажа аўтаслесар.

Увечары 26 лістапада на СТА, дзе ён працаваў, здарыўся пажар. Мужчыну дапытвалі: маўляў, ходзяць чуткі, што гэта ты падпаліў. У выніку, аднак, абвінавачванні выявіліся толькі чуткамі.

Раней з'яўляліся паведамленні аб медыках, якія адмаўляліся лячыць сілавікоў. Адна з такіх лекарак распавядала журналістам, што стала адмаўляцца пасля таго, як адбыла арышт на Акрэсціна. Яна таксама адпраўляе сілавікоў да іншых лекараў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках