8 траўня 2024, Серада, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Сныціна: Мы будзем гаварыць праўду

5
Кацярына Сныціна: Мы будзем гаварыць праўду
ФОТА: КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА/INSTAGRAM

Капітан зборнай Беларусі ў баскетболе пракаментавала вырак журналістцы tut.by і лекару БХМД.

Сёння Маскоўскі раён Менска абвясціў прысуд журналістцы tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару БСМП Арцёму Сарокіну.

Суд прызнаў вінаватымі лекара і журналістку. Кацярына Барысевіч прысуджаная да шасці месяцаў калоніі і штрафу ў 100 базавых велічынь, Арцём Сарокін - да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу ў 50 базавых. Яго вызвалілі ў зале суда, журналістка застаецца пад вартай.

«За праўду іх адправілі ў калонію, за праўду ім далі велізарныя штрафы, за праўду іх пазбавілі фізічнай свабоды, але... мы будзем казаць праўду», - напісала ў сваім Instagram капітан зборнай Беларусі ў баскетболе Кацярына Сныціна.

Нагадаем, што крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў нібыта разгалошванні медычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула цяжкія наступствы. 13 лістапада пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медычныя дакументы і каментар лекара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу.

Раней паведамлялася, што IIHF праводзіць расследаванне датычнасці старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава да смерці Рамана Бандарэнкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках