3 траўня 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла пра катаванні ў берасцейскім СІЗА

23
Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла пра катаванні ў берасцейскім СІЗА

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» звярнулася да беларускай і сусветнай супольнасці.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк звярнулася да беларускіх праваабаронцаў, сьпецдакладчыка аб Беларусі пры ААН, СМІ, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Яна паведамляе аб катаваннях у берасцейскім СІЗА:

- 16 гадзін на дзень трэба сядзець. Харчаванне вугляводнае, без гародніны, а калі прыляжаш, то паедзеш у карцар. Пры гэтым, правілы ўнутранага распарадку ўстановы забараняюць спаць з 06:00 да 22:00. Пра тое, што арыштанту забаронена ляжаць на ложку, у правілах унутранага распарадку не напісана.

Свой дзень нараджэння і Дзень Волі актывістка «Еўрапейскай Беларусі» сустракала ў карцары. Раней лукашысты змясцілі яе ў Навінкі, нібыта для экспэртызы, а таксама пастаянна этапавалі з адной турмы ў другую.

Праваабарончая супольнасць дагэтуль не прызнала Паліну Шарэнда-Панасюк палітычнай зняволенай.

Напісаць Паліне ліст можна на адрас: г. Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках