10 траўня 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя нечаканыя прадукты, якія падвышаюць халестэрын

7
Названыя нечаканыя прадукты, якія падвышаюць халестэрын
ФОТА: SHUTTERSTOCK.COM

Як вядома, халестэрын дзеліцца на дрэнны і добры.

Халестэрын — няпростае рэчыва. Як піша «АиФ», яшчэ нядаўна ім палохалі дыетолагі і кардыёлагі, казалі пра тое, што ён вядзе да захворванняў сэрца, асядае на сценках сасудаў, утвараючы бляшкі. Таму многія адмаўляліся ад тлустых прадуктаў, дзе змяшчаецца халестэрын, прытрымліваліся нізкатлушчавых дыет. Чым прычынялі шкоду свайму здароўю. Дык як напраўду халестэрын забяспечвае ўстойлівасць клеткавых мембран, удзельнічае ў сінтэзе стэроідных і палавых гармонаў, вітаміну D і жоўцевых кіслот, засцерагае эрытрацыты ад шкодных уздзеянняў.

Пры ўсёй карысці шкода ад высокага ўзроўню халестэрыну цалкам рэальная.

Дрэнны і добры халестэрын

Назвы гэтыя даволі ўмоўныя, бо ў ліпапратэідаў нізкай шчыльнасці, якія змяшчаюць дрэнны халестэрын, ёсць свае функцыі і карысныя ўласцівасці. Праўда, карысць ЛПНШ прыносяць толькі тады, калі знаходзяцца ў межах нормы (да прыкладу, яны падтрымліваюць працу імуннай сістэмы), калі ж «дрэннага» халестэрыну занадта шмат, то ён уяўляе небяспеку для сэрцава-судзіннай сістэмы. Ліпапратэіды высокай шчыльнасці, якія змяшчаюць «добры» халестэрын, наадварот, прадухіляюць захворванні сэрца і сасудаў.

Адкуль мы атрымліваем халестэрын?

Мы часта кажам пра тое, што тлустыя прадукты багатыя халестэрынам і могуць вельмі моцна павысіць яго ўзровень у крыві. Але асноўную частку халестэрыну выпрацоўвае печань - блізу 75-80 адсоткаў. Астатняе ўсмоктваецца з кішэчніка. Таму з дапамогай дыеты можна толькі нязначна знізіць колькасць халестэрыну. Але гэта не значыць, што можна пагрэбаваць дыетай, калі ў вас падвышаны халестэрын. Ад некаторых прадуктаў давядзецца ўстрымлівацца, некаторыя — есці абмежавана.

Прадукты, багатыя насычанымі тлушчамі, у асноўным жывёльнага паходжання, - крыніцы «дрэннага» халестэрыну. А вось натуральныя раслінныя прадукты і марская рыба забяспечваюць нас халестэрынам «добрым».

Людзям з павышаным узроўнем халестэрыну ў крыві рэкамендуюць адмовіцца ад прадуктаў з высокім змяшчэннем халестэрыну.

Важна! У кожным выпадку неабходна звярнуцца да спецыяліста, які распіша спецыяльную дыету, а пры неабходнасці прызначыць прэпараты, якія душаць сінтэз халестэрыну ў печані.

Што выключыць

Калі ў вас высокі ўзровень халестэрыну, то давядзецца адмовіцца ад тлустага мяса, свініны, сала, сметанковага масла — гэта ўсё прадукты, у якіх змяшчаецца вялікая колькасць халестэрыну, асабліва «дрэннага». Звычайна рэкамендуецца абмежаваць ужыванне яечных жаўткоў да 2-3 на тыдзень.

Але, акрамя мясных тлустых прадуктаў давядзецца звярнуць увагу і на іншыя, якія таксама трэба выключыць.

Ікра рыб

Асабліва небяспечная чырвоная ікра. У ёй даволі шмат халестэрыну. У шчупаковай ікры яго крыху менш, але ён таксама ёсць. Ікра рыб багатая поліненасычанымі тлустымі кіслотамі, вітамінамі Е і D, рознымі мінераламі. Але пры гэтым у ёй змяшчаецца шмат халестэрыну і даволі шмат солі, што шкодна для тых, у каго праблемы з сасудамі, для гіпертонікаў.

Крэветкі

Крэветкі - багаты халестэрынам прадукт. Прытым што яны змяшчаюць шмат карысных рэчываў пры нізкай каларыйнасці і тлустасці. У крэветках ёсць вельмі важныя вітаміны, а таксама рэкордна нізкая колькасць калорый і тлушчаў, унікальныя кіслоты В12 і РР. Акрамя таго, дзікія крэветкі багатыя меддзю, цынкам, жалезам. Але тым, у каго высокі ўзровень халестэрыну, варта ўстрымацца ад крэветак, бо гэта адзін з вельмі багатых халестэрынам морапрадуктаў.

Акрамя крэветак, халестэрын змяшчаецца ў раках, крабах, васьміногах. Таму для прафілактыкі высокага ўзроўню халестэрыну морапрадукты рэкамендуюць выключыць з рацыёну.

Выпечка

Прадукт, багаты цукрам і вугляводамі? Так, але тым не менш рэкамендуецца ўстрымлівацца ад выпечкі, асабліва той, што прадаецца ў крамах.

Па-першае, у булачках змяшчаецца сметанковае масла або маргарын, а таксама яйкі. Менавіта тыя прадукты, што рэкамендуецца абмяжоўваць. Па-другое, у пакупной выпечцы часта выкарыстоўваюцца рафінаваныя раслінныя алеі, маргарын, а таксама гамагенізаваныя алеі, транстлушчы. Таксама можа выкарыстоўвацца пальмавы алей. Транстлушчы і рафінаваныя раслінныя алеі павышаюць узровень халестэрыну ў крыві і спрыяюць узмацненню праблем з сасудамі. Гэта крыніцы «дрэннага» халестэрыну і халестэрынавых бляшак.

Печань трэскі

Прадукт, сапраўды вельмі карысны, багаты патрэбнымі нам тлустымі кіслотамі, адна з найлепшых крыніц вітаміну D. Печань трэскі рэкамендуюць есці для ўмацавання імунітэту. Але пры ўсёй гэтай карысці ў гэтым карысным прадукце даволі шмат халестэрыну, таму для тых, у каго праблемы з гэтым тлушчараспушчальным рэчывам, ад печані траскі давядзецца адмовіцца.

Тлустая птушка

Звычайна ў дыетах для зніжэння халестэрыну рэкамендуецца мяса птушкі замест тлустага мяса, свініны або бараніны. Але маецца на ўвазе мяса курыцы і індычкі, прычым без скуры, бо пад ёй знаходзіцца даволі шмат тлушчу. Мяса качкі або гусака давядзецца выключыць з рацыёну, як багатае халестэрынам.

Што рабіць акрамя дыеты

Лекары рэкамендуюць весці актыўны лад жыцця, займацца спортам, шмат хадзіць, больш бываць на свежым паветры. Таксама рэкамендуецца ўстрымлівацца ад алкаголю і тытуню. І змагацца з лішняй вагой, атлусценне - гэта адзін з важных фактараў, які прычыняе шкоду сэрцава-судзіннай сістэме.

Якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну?

Для таго, каб знізіць узровень небяспечнага тлушчу, трэба есці прадукты, багатыя клятчаткай. Як мінімум 400 грамаў садавіны і агародніны на дзень. І рацыён павінен уключаць у сябе больш за 60 адсоткаў карысных раслінных кампанентаў: гародніны, садавіны, злакаў. Вялікую колькасць абалоніны змяшчаюць бабовыя.

Нерафінаваныя раслінныя алеі змяшчаюць важныя тлустыя кіслоты, амега-3, 6 і 9. Іх абавязкова трэба ўключаць у штодзённы рацыён, пры гэтым выключаць рафінаваныя алеі.

Тлустыя раслінныя прадукты - авакада, арэхі і семачкі — важна трымаць у халадзільніку, але ўжываць абмежавана, бо яны досыць каларыйныя. Пры гэтым яны дапамагаюць выводзіць з арганізма «дрэнны» халестэрын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках