11 траўня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Ціханоўскі ў лісце з-за кратаў адказаў на пытанне «Чый Крым?»

57
Сяргей Ціханоўскі ў лісце з-за кратаў адказаў на пытанне «Чый Крым?»

Народны блогер даў выразны і адназначны адказ.

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст на волю адміністратарам канала «Краіна для жыцця». У ім ён адказвае на пытанні чытачоў, у тым ліку і на пытанне: «Чый Крым?».

«Тое, што ў Беларусі транслююцца расейскія каналы - гэта велізарнае зло, - цытуе ліст Ціханоўскага тэлеграм-канал. - Раней, гледзячы, напрыклад, «60 хвілін» у мяне былі сумневы аб дакладнасці адлюстравання падзей ва Украіне. Цяпер, калі я ўбачыў, як яны асвятляюць падзеі ў Беларусі, як абылгалі нас усіх і падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў. Вядома, Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім».

Народны блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня. Цяпер ён у СІЗА на №1 на Валадарскага ў Менску. Улады сфабрыкавалі супраць яго «абвінавачванні» паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках