8 траўня 2024, Серада, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША паставіў жорсткія ўмовы ўладам Беларусі

4
Дзярждэп ЗША паставіў жорсткія ўмовы ўладам Беларусі

Нармалізацыі стасункаў з Менскам не будзе да заканчэння рэпрэсій.

Злучаныя Штаты не маюць намер весці з Беларуссю справы ў звычайным парадку, у тым ліку і наконт вяртання свайго амбасадара ў Менск, пакуль яе ўлады парушаюць правы чалавека.

Пра гэта паведаміў у сераду кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Нэд Прайс на рэгулярным брыфінгу для журналістаў, паведамляе interfax.by.

«Нягледзячы на адкліканне амерыканскага амбасадара ў 2008 годзе, мы працягваем падтрымліваць дыпламатычныя стасункі з урадам Беларусі. Мы заўсёды спадзяваліся, што зможам ператварыць іх у больш нармальныя дыпламатычныя стасункі, што працягвае заставацца нашай мэтай. Пасол [ЗША] ў Менску мае жыццёва важнае значэнне для гэтых намаганняў. А магчымасць вярнуць амбасадара ў Менск паслужыла б магутным сігналам, але пакуль у Беларусі працягваюцца парушэнні правоў чалавека, рэпрэсіі, не будзе звычайнага парадку вядзення спраў [з ЗША] », - сказаў дыпламат.

«Не можа быць звычайнага вядзення спраў, калі мы не ўбачым змены ў паводзінах з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі», - дадаў Прайс, адказваючы на пытанне аб вяртанні амбасадара.

Прызначаны пасол ЗША ў Менску Джулі Фішэр, дагэтуль не атрымала беларускую візу, можа быць акрэдытаваная ў Вільні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках