8 траўня 2024, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў адключыць Расею ад SWIFT

1
Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў адключыць Расею ад SWIFT
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Такія крокі стрымалі б краіну-акупанта ад новага этапу эскалацыі.

Каб паказаць Маскве, што яна панясе пакаранне за агрэсію супраць Украіны, заходнім партнёрам нашай дзяржавы варта было б увесці супраць Расеі новыя санкцыі і адключыць яе ад глабальнай аплатнай сістэмы SWIFT.

Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. На ягоную думку, менавіта такія крокі стрымалі б краіну-акупанта ад новага этапу эскалацыі на ўсходзе.

Дыпламат адзначыў: хоць Кіеў не мае новай інфармацыі, якая б сведчыла аб тым, што РФ надумала вярнуцца да чарговых ваенных дзеянняў супраць Украіны, але для Захаду важна дзейнічаць зараз на апярэджанне, каб наогул не дапусціць гэтага. Бо, улічваючы нарошчванне раснйскіх войскаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крымам, нашай краіне вельмі важна заручыцца міжнароднай падтрымкай у супрацьстаянні з Масквой.

"Я не маю інфармацыі, каб сцвярджаць, што пастанова аб пачатку ваеннай аперацыі супраць Украіны ўжо прынятая. Таму цяпер усё можа пайсці ў кожны бок. І вось чаму рэакцыя Захаду, кансалідаваная рэакцыя Захаду, нагэтулькі важная цяпер, каб не даць Пуціну прыняць гэту пастанову", - сказаў кіраўнік МЗС.

Кулеба таксама распавёў, што папрасіў Вашынгтон ажыццявіць пастаўкі магутных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы для процідзеяння здольнасці Расеі перашкодзіць украінскім камунікацыям. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас яго сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блтнкенам.

Што тычыцца магчымасці адключэння Расеі ад SWIFT ў выпадку абвастрэння сітуацыі, то такі заклік прагучаў на сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу 19 красавіка.

Кулеба падкрэсліў, што заходняя дыпламатыя дапамагі б стрымаць Расею, але ўсё будзе залежаць ад таго, ці гатовыя яны і далей паступаць гэтак жа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках