9 траўня 2024, Чацвер, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна распачала антыдэмпінгавыя расследаванні наконт беларускага крухмалу і руберойду

2
Украіна распачала антыдэмпінгавыя расследаванні наконт беларускага крухмалу і руберойду

Кіеў сур'ёзна ўзяўся за тавары з Беларусі.

Паводле паведамлення ў газеце «Урядовый курьер», асацыяцыя вытворцаў бульбы і крухмалапрадуктаў падала ў МКМТ скаргу ад iмя прадпрыемства-вытворцы крухмалу ЧМП «Віма» аб распачынанні антыдэмпінгавага расследавання наконт імпарту ва Украіну бульбянога крухмалу з Беларусі.

Разгледзеўшы скаргу, МКМТ знайшла дастаткова доказаў таго, што імпарт беларускага крухмалу ва Украіну мог ажыццяўляцца дэмпінгавымі коштамі, пры гэтым дзель такога імпарту расла за доследны перыяд 2017-2019 гады, вагаючыся ў межах ад 25,1% да 84,6%. За аналагічны перыяд частка дэмпінгавага імпарту ў агульным спажыванні Украінай бульбянога крухмалу вагалася ад 9,7% да 27,8%, а адносна яго вытворчасці - ад 15,8% да 54%. Пры гэтым кошты дэмпінгавага імпарту на працягу перыяду даследавання былі ніжэйшыя за ўзровень коштаў і ўзровень сабекошту вырабленай на «Вімале» прадукцыі.

МКМТ паведаміла, што асацыяцыя падала ў скарзе дастаткова довадаў таго, што імпарт беларускага крухмалу мог чыніць шкоду нацыянальнаму таваравытворцу, прыводзячы, сярод іншага, да скарачэння аб'ёмаў вытворчасці, павелічэння запасаў тавару на складах, памяншэння каэфіцыента ліквіднасці і прыбыткаў кампаніі на ўнутраным рынку, пастаяннага зніжэння рэнтабельнасці.

Камісія даручыла правядзенне антыдэмпінгавага расследавання Міністэрству развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны.

Са звестак Дзяржстата, у другой палове 2020 года Украіна імпартавала 285,8 тоны бульбянога крухмалу з Беларусі на агульную суму 188,6 тысяч даляраў, што склала 35,3% ад усяго экспарту гэтага прадукту. За аналагічны перыяд 2020 года Украіна імпартавала 201 тону крухмалу з Польшчы на 135,5 тысяч даляраў і 154 тоны з Даніі на 145,5 тысяч даляраў. Пры гэтым Украіна экспартавала ў другой палове 2020 года 1,23 тысяч тон бульбянога крухмалу на 923 тысяч даляраў, 95,4% якога было пастаўлена ў Кітай.

Мінэканомікі Украіны таксама правядзе антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпарту беларускіх і расейскіх вырабаў з асфальту. Скаргу падалі звязаныя паміж сабой ўкраінскія кампаніі «Акваізол» і «Завод Арэол - 1».

Як вынікае з матэрыялаў справы, гаворка ідзе пра еўраруберойд і бітумную дахоўку. МКМТ пагадзілася, што ў 2017-2019 гадах аб'ёмы імпарту з Беларусі і Расеі выраслі як у абсалютных паказчыках, так і адносна вытворчасці і спажывання. Пры гэтым пастаўкі ажыццяўляліся «дэмпінгавымі коштамі і ўзровень дэмпінгавай маржы не мог лічыцца мінімальным».

Нагадаем, сёння стала, што Украіна ўводзіць спецыяльную мыту на аўтобусы і грузавікі з Беларусі, якая складзе 35% ад мытнага кошту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках