8 траўня 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі супрацоўнік бальніцы 15 гадоў прагульваў працу і зарабіў 538 тысяч еўраў

11
У Італіі супрацоўнік бальніцы 15 гадоў прагульваў працу і зарабіў 538 тысяч еўраў

Стала вядома, як яму гэта ўдалося.

У Італіі работнік дзяржаўнага сектара, якога італьянская прэса называе «каралём прагульшчыкаў», усталяваў «нацыянальны рэкорд», прапускаючы працу на працягу 15 гадоў.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі The Guardian, пераклад - eurointegration.com.ua).

Паводле звестак паліцыі, працаўнік не прыходзіў на працу ў бальніцу ў Калабрыйскім горадзе Катандзара з 2005 года. Аднак на працягу гэтага часу яму выплачваўся штомесячны заробак і ўсяго ён «зарабіў» 538 тысячы еўраў.

Зараз мужчыну 67 гадоў, і яму выстаўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам, падробцы дакументаў і вымаганні пры абставінах, што абцяжарваюць віну.

Шэсць мэнэджараў таксама знаходзяцца пад следствам праз падазрэнне ў датычнасці да адсутнасці прагульшчыка на працы.

У ходзе расследавання пад кодавай назвай «Няпоўны працоўны дзень» паліцыя сабрала доказы са справаздачы аб наведвальнасці і заробку, а таксама з паказанняў калег. У 2005 годзе гэты чалавек, як сцвярджаецца, пагражаў дырэктарцы бальніцы, не даючы ёй падаць дысцыплінарны пратакол у сувязі з яго прагуламі.

Затым дырэктарка пайшла на пенсію, і гэты чалавек працягваў прапускаць працу, бо яго прысутнасць ніколі не правяралі ні пераемнік дырэктара, ні аддзел кадраў, паведаміла паліцыя.

У 2016 годзе ўрад Італіі зрабіў больш жорсткімі закон супраць прагульшчыкаў пасля таго, як некалькі гучных паліцэйскіх расследаванняў паказалі, наколькі шырока распаўсюджаная такая практыка ў дзяржаўным сектары.

Раней паведамлялася пра выпадак у Гішпаніі, дзе ў Валенсіі звольнілі чыноўніка, які 10 гадоў не хадзіў на працу, атрымліваючы пры гэтым 50 тысяч еўра ў год.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках