8 траўня 2024, Серада, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаворыць па-чалавечы: сабака з унікальнай здольнасцю стаў зоркай Сеціва

2
Гаворыць па-чалавечы: сабака з унікальнай здольнасцю стаў зоркай Сеціва

Відэахіт.

Сабака жыхаркі Канады навучыўся гаварыць па-чалавечы: сабака пароды хаскі па мянушцы Мая паўтарае цэлыя фразы на ангельскай мове. Адпаведнае відэа з'явілася ў сацыяльнай сетцы TikTok і набірае мільёны праглядаў, піша «Сегодня».

Сабака спрабуе пераймаць вымаўленне і інтанацыю, сцвярджае гаспадыня гадаванца. Так, Мая любіць паўтараць па-ангельску «я люблю цябе», «прывітанне», «як справы» і падобныя кароткія фразы. На самых папулярных роліках Мая прамаўляе: «Добры дзень» (Hello), «О, не» (Oh no), «Я цябе люблю» (I love you), а таксама «Як справы?» (How are you?), «Ёлкі-палкі» (Holy-moly) і «О так» (Oh yeah).

@maya.husky

What can Maya say? Pt. 1 😳

♬ original sound - Maya the Husky

Пачутае і ўбачанае на роліку ўзрушыла карыстальнікаў Сеціва. Яны захапляюцца незвычайным талентам сабакі і яго здольнасцю размаўляць.

«Проста неймаверна», «Вельмі разумны сабака», «Цудоўны. Як гэта ўвогуле магчыма?», «Нічога падобнага не бачыў», «Шок. Гэтага сабаку трэба адправіць на даследаванне», - пішуць у каментарах карыстальнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках