8 траўня 2024, Серада, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ставіць шлагбаум лукашэнкаўскім схематознікам

22
Украіна ставіць шлагбаум лукашэнкаўскім схематознікам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: КДГА

Шах і мат.

Кабмін Украіны ўвёў мыту на прадукцыю беларускага машынабудавання. Схематознікі і аматары дэмпінгу з МАЗа селі ў вялізную лужыну, піша Telegram-канал «Ник и Майк».

Дык вось, для тых, хто ў танку ці МАЗе - амаль траціна экспарту гэтага прадпрыемства па аўтобусах ішла праз непразрыстыя адкатныя схемы ва Украіну. Цымус усёй сітуацыі заключаецца ў тым, што МАЗ праеў незаробленыя ва Украіне грошы яшчэ летась. Можа, Тур падкажа, куды падзець вырабленую на склад прадукцыю? Цяпер не факт, што яна патрэбна нават Малдове. Тым больш у такім аб'ёме.

А што рабіць з патэнцыйна вельмі незадаволенымі рабочымі, заробак якім ужо выплачваўся ў пазыку перад «Прамагралізінг» пад будучыя ўкраінскія кантракты? Запазычанні давядзецца вяртаць. Трэба было б яшчэ гучную крымінальную справу замуціць, як з цукровымі заводамі аб шкодніках на МАЗе, каб знайсці крайніх. Тым больш, што яны вядомыя - мы пісалі пра аўтараў схемаў на гэтым прадпрыемстве раней падрабязна.

Цяпер група Іванковіча думае, што ёсць шанец усіх падмануць і завесці прадукцыю праз саматужную зборку. Вымушаныя папярэдзіць - дарма стараецеся. Жозі пабывала ў працоўнай выправе ва Украіне. І ёй шапнулі па сакрэце, што наступны крок - усталяванне крытэрыяў прадукцыі, якую можна лічыць украінскай. Саматужная зборка і мытнае пераафармленне не пройдуць. Дакумент чакае подпісу. Беларускім схематознікам паставяць шлагбаум. Шах і мат.

На чарзе пастанова ў іншай адчувальнай для рэжыму прадукцыі. Нафтапрадукты і ўгнаенні. Чорным і шэрым схемам дзеда і яго хунты канец.

Дзед, мы папярэджвалі, што фрык з Рады не дапаможа, а хутчэй наадварот. Нават не думай улазіць у транспланталогію. Скончыш, як Мілошавіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках