8 траўня 2024, Серада, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія дэпутаты патрабуюць увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

19
Польскія дэпутаты патрабуюць увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА: SEJM RZECZYPOSPOLITEJ POLSKIEJ/FACEBOOK

Камісія ў замежных справах і камісія ў сувязях з палякамі за мяжой зрабілі заяву ў польскім Сэйме.

Сёння Камісія ў замежных справах і Камісія ў сувязях з палякамі за мяжой зрабілі заяву ў польскім Сэйме. На супольным пасяджэнні была заслуханая справаздача міністра замежных спраў аб становішчы палякаў у Беларусі, з улікам дзеянняў уладаў у стаўленні да Саюза палякаў.

Аб'яднаныя камісіі з трывогай ацэньваюць падзеі, што адбываюцца ў Беларусі апошнія месяцы. У справаздачы звяртаецца ўвага на эскалацыю рэпрэсій, накіраваных супраць грамадства, у тым ліку палякаў, якія жывуць на працягу некалькіх пакаленняў у Беларусі.

У дакуменце пералічаныя:

- арышт з надуманых абвінавачванняў Ганны Панышэвай, кіраўніцы форуму мясцовых ініцыятыў Берасця і Берасцейскай вобласці, а таксама людзей з кіраўніцтва Звязу палякаў у Беларусі: старшыні Анжалікі Борыс і чальцоў кіраўніцтва СПБ - Анджэя Пачобута, Марыі Цішкоўскай ды Ірыны Бярнацкай;

- закрыццё ў Берасці польскай школы імя Рамуальда Траўгута, а таксама правядзенне шэрагу ператрусаў і канфіскацыя абсталявання ў адукацыйных установах, якія належаць Саюзу палякаў у Беларусі ў Гародні, Лідзе і Ваўкавыску.

Аўтары дакумента звяртаюць увагу на тое, што рэжымныя ўлады Беларусі ставяць мэтай эскалацыю варожасці паміж польскім і беларускім народамі.

«Абвешчана аб пераглядзе і перарэгістрацыі інстытутаў, якія займаюцца курсамі польскай мовы ў Беларусі. У гэтых умовах нашы суайчыннікі ў Беларусі могуць быць практычна пазбаўленыя магчымасці рэалізаваць права на адукацыю на роднай мове і доступ да роднай культуры - што з'яўляецца стандартам еўрапейскага права і правоў нацыянальных меншасцяў, а таксама гэта жорстка парушае пагадненне паміж Польшчай і Рэспублікай Беларусь аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года, артыкулы 13, 14, 15 і 16 гэтай дамовы».

Праца дыпламатычных і консульскіх устаноў Польшчы ў Беларусі фактычна спаралізаваная, адзначаецца ў дакуменце. У выніку аднабаковых пастаноў рэжыму Лукашэнкі свае працоўныя месцы за апошні час былі вымушаныя пакінуць 35 з 50 польскіх консулаў і дыпламатаў.

Чальцы абедзвюх камісій патрабуюць найхутчэйшага вызвалення затрыманых і спынення рэпрэсій. Таксама дэпутаты выступаюць за актывізацыю доўгатэрміновай палітыкі падтрымкі палякаў, якія жывуць у Беларусі, і ўвядзення праграм дапамогі для рэпрэсаваных суайчыньнікаў.

«Аб'яднаныя камісіі для сувязяў з палякамі за мяжой і замежных спраў просяць ўвесці санкцыі ў дачыненні да асоб (разам з іх сваякамі) з апарата ўлады, якія датычныя і бяруць непасрэдны ўдзел у рэпрэсіях супраць палякаў у Беларусі. Перш за ўсё, просім забараніць ім уезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, а таксама на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках