15 чэрвеня 2024, Субота, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатарку выставы аб барацьбе лекараў з COVID-19 падазраюць у «фінансаванні беспарадкаў»

5
Арганізатарку выставы аб барацьбе лекараў з COVID-19 падазраюць у «фінансаванні беспарадкаў»
ТАЦЦЯНА ГАЦУРА-ЯВОРСКАЯ
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларускія ўлады баяцца праўды.

Таццяна Гацура-Яворская, заснавальніца грамадскага аб'яднання «Звяно», арганізатарка выставы «Машына дыхае, а я – не» з'яўляецца падазраванай паводле артыкула 293 ч.3 Крымінальнага кодэкса - фінансаванне або матэрыяльнае забеспячэнне масавых беспарадкаў.

Як распавёў «Радыё Свабода» яе муж, праваабаронца Уладзімір Яворскі, такая фармулёўка значылася ў санкцыі на ператрусы, якія праводзяцца супрацоўнікамі Управы фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры падазраванай і лецішчы.

Са слоў мужа Таццяны, сапраўды гэтак жа класіфікуюцца дзеянні іншых затрыманых, таму роля кожнага ўдзельніка справы будзе вызначаная на этапе следчых дзеянняў. З ягоных слоў, шанцы на тое, што Таццяна будзе вызваленая пасля 72 гадзін затрымання, невялікія. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Акрэсціна.

5 красавіка прайшлі ператрусы і ў дваіх іншых арганізатараў выставы - Наталлі Трэнінай і Юлія Сяменчанкі. Яны таксама былі затрыманыя.

Санкцыя ў названым крымінальным артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Таццяна Гацура-Яворская - маці чацвярых дзяцей. Яна з'яўляецца арганізатаркай шэрагу культурных ініцыятыў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus - міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 года.

Створанае ёю аб'яднанне «Звяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я - не», прысвечанай самаадданай працы лекараў, якія змагаюцца з каранавірусам.

Аднак даслоўна праз дзень пасля адкрыцця прыехалі інспектары з санстанцыі і МНС, і экспазіцыю давялося закрыць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках