21 траўня 2024, aўторак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прэзентавалі кнігу «Беларускі Данбас»

4
У Кіеве прэзентавалі кнігу «Беларускі Данбас»
ФОТА: SERGIY TOMILENKO/FACEBOOK

У кнізе распавядаецца, як рэжым Лукашэнкі падтрымліваў баевікоў.

У Нацыянальным саюзе журналістаў Украіны 8 красавіка прэзентавалі кнігу «Беларускі Данбас», якая ў канцы 2020 г. была надрукаваная выдавецтвам «Фоліа». Пра гэта ў Facebook напісаў кіраўнік НСЖУ Сяргей Таміленка.

Кніга выдадзеная тыражом 1500 асобнікаў. Дырэктар выдавецтва Аляксандр Красавіцкі распавёў, што актыўна купляецца і электронная версія «Беларускага Данбаса», яе можна купіць сімвалічным коштам у адну грыўню. Пакуль што кніга выдадзена на расейскай мове, летам выйдзе тыраж на ўкраінскай мове, а пасля - на ангельскай.

Тіміленка адзначыў, што аўтары кнігі, журналісты беларускага тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Ігар Ілляш даследавалі ўдзел беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны на баку баевікоў і ўрадавых сіл. Яны прыйшлі да высновы, што ўлады Беларусі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, нягледзячы на дэклараваны нейтралітэт, падтрымлівала баевікоў.

«Галоўная задача, якую мы ставілі перад сабой пры напісанні гэтай кнігі, гэта зняпраўджванне міфаў, звязаных з удзелам беларускіх грамадзян у вайне на Данбасе і роляй Лукашэнкі. Самы галоўны з іх - міф пра роўнааддалены нейтралітэт рэжыму Лукашэнкі. Мы гэты міф зняпраўджваем у сваёй кнізе, мы даводзім, што рэжым Лукашэнкі заставаўся верным хаўруснікам пуцінскай Расеі на працягу ўсяго канфлікту», - сказаў Ілляш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках