22 траўня 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя прапусціць флот ЗША ў падтрымку Украіне

22
Турцыя прапусціць флот ЗША ў падтрымку Украіне

Пуцін патэлефанаваў Эрдагану.

Турцыя накіравала ўдзельнікам канвенцыі Монтра апавяшчэнне аб праходзе вайсковых караблёў ЗША з Міжземнага ў Чорнае мора і ў адваротным кірунку. Пра гэта расейскаму прапагандысцкаму агенцтву ТАСС паведамілі ў амбасадзе РФ у Турцыі, паведамляе Liga.net.

Прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін стэлефанаваўся з лідарам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Паводле паведамлення прэс-службы Крамля, бакі сярод іншага абмеркавалі сітуацыю на ўкраінскім Данбасе і канвенцыю Монтра.

Пуцін, кажуць у Крамлі, выклаў Эрдагану расейскі падыход да развязання канфлікту. Ён падкрэсліў безальтэрнатыўнасць менскіх пагадненняў, якія, на яго погляд, Украіна не выконвае. Пуцін зноў заявіў пра нейкія «правакацыйныя дзеянні» Украіны на лініі судакранання, не прывёўшы ніякіх дэталяў або доказаў.

«У сувязі з планамі будаўніцтва Турцыяй Стамбульскага канала з расейскага боку акцэнтаваная важнасць захавання ў мэтах забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі дзейнага рэжыму Чарнаморскіх праліваў паводле палажэнняў канвенцыі Монтра 1936 года», - гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Прэс-служба прэзідэнта Турцыі нічога не паведамляе пра размову.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках