5 траўня 2024, Нядзеля, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі правіс унутры і звонку

10
Рэжым Лукашэнкі правіс унутры і звонку

Уся сістэма можа пасыпацца ад аднаго трапнага стрэлу снайпера.

Паказальна, паслы якіх краін уручылі даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку 13 траўня. Гэта Ірак, Нікарагуа, Расея, Руанда, Савудаўская Арабія і Сьера-Леонэ. Гэта значыць, у асноўным дзяржавы так званай далёкай дугі плюс галоўная хаўрусніца. З астатнім светам напружанне. Зрэшты, і з Масквой няпроста, піша ў артыкуле на сайце naviny.online палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Не было сярод удзельнікаў цырымоніі ў Палацы Незалежнасці паслоў краін ЕЗ і ЗША. Пры тым што, напрыклад, яшчэ ў лістападзе мінулага года ў Менск прыбыў новы пасол Францыі Нікаля дэ Лакост. У снежні ён уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, але далей працэс не пайшоў.

Таксама ў снежні ў якасці амерыканскага амбасадара ў Беларусі была прыведзеная да прысягі Джулі Фішэр. Аднак пакуль яна здавольваецца стасункамі са Святланай Ціханоўскай і іншымі выціснутымі за мяжу апанентамі рэжыму.

Такім чынам, гэтая цырымонія ў палацы паказвае, што «шматвектарнасць» беларускай замежнай палітыкі скурчылася.

Разам з тым дэкрэт №2 (пункты якога, магчыма, знойдуць адлюстраванне ў новай канстытуцыі), на думку шэрагу незалежных аналітыкаў, стварае дадатковыя рызыкі для самога Лукашэнкі.

Атрымліваецца, што пры сыходзе Лукашэнкі не абысціся без надзвычайнага становішча і наогул уся сістэма можа пасыпацца ад аднаго трапнага стрэлу снайпера.

З Расеяй таксама не ўсё гладка

Сёння рэжым перажывае нябачаны крызіс легітымнасці як унутры краіны, так і ў міжнародным плане.

Менск наўмысна абвастрае стасункі з Варшавай, атакуючы польскую меншасць у Беларусі, вуснамі кіраўніка замежнаепалітычнай установы ставіць умовы, на якіх гатовы пусціць у краіну амбасадара ЗША. Зразумела, што для ганарлівых амерыканцаў такі тон непрымальны. Гэта значыць беларускае кіраўніцтва на сёння дэ-факта запальвае перад Фішэр чырвонае святло.

Пры гэтым Лукашэнка запэўніў паслоў, што ў стасунках з Расеяй усё ОК, «на ўсе застаўкі ідзе дыялог аб паглыбленні нашай інтэграцыі».

Напраўду падпісанне пакета дарожных карт інтэграцыі зноў пераносіцца. Раней амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка казаў пра красавік-травень, цяпер гаворка ідзе пра восень.

Відавочна, што інтэграцыйны гандаль чарговым разам буксуе. Менск хоча перш за ўсё займець рэсурсы танней, Масква - абцяжарыць хаўрусніка інстытуцыйна.

Магчыма таксама, што Уладзімір Пуцін намагае на выкананні нейкіх латэнтных, закулісных дамоўленасцяў (у тым ліку пра транзіт улады ў Беларусі). Ва ўсякім разе, на такія здагадкі наводзяць аглядальнікаў частыя тэлефонныя кантакты і асабістыя сустрэчы двух кіраўнікоў без абвяшчэння вынікаў гэтых перамоў.

Кіруючая верхавіна недаацэньвае сур'ёзнасць выклікаў

Амбасадар Расеі Яўген Лук'янаў 13 траўня пракаментаваў журналістам пераарыентацыю экспарту беларускіх нафтапрадуктаў на расейскія марскія парты на Балтыцы, запэўніўшы, што «тут не трэба шукаць лішняй палітыкі».

Але пры гэтым, мяркуючы з усяго, не было зададзена больш востры пытанне: чаму Расея ў траўні ў 2,2 разы скарачае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, і перш за ўсё на наваполацкі «Нафтан». Пабаяліся амерыканскіх санкцый? Але ж, па-першае, яны ўступаюць у дзеянне толькі з 3 чэрвеня, а па-другое, расейскім кампаніям не звыкаць працаваць пад заходнімі санкцыямі.

Аналітыкі не выключаюць, што напраўду санкцыі ЗША - гэта толькі падстава для Масквы, каб націснуць на Менск зыходзячы са сваіх інтарэсаў.

Калі казаць пра іншых важных хаўруснікаў Лукашэнкі, то Кітаю, для якога Беларусь - толькі звяно шляху на рынкі Старога Свету, трэба думаць, абсалютна не патрэбная канфрантацыя беларускага рэжыму з Еўропай. Надзеі ж Менска на светлыя перспектывы супрацоўніцтва з Руандай і Сьера-Леонэ - хутчэй, толькі даніна дзяжурнай рыторыцы ў сувязі з уручэннем даверчых грамат.

Еўразвяз і ЗША гэтым разам, здаецца, гатовыя быць больш прынцыповымі, чым падчас ранейшых крызісаў у стасунках.

Пры гэтым кіроўная верхавіна відавочна недаацэньвае ступень падзення свайго аўтарытэту ў грамадстве, яго настрой на перамены. Прагрэсіўная частка насельніцтва проста чакае свайго часу. Сістэма ж, выбудаваная пад інтарэсы аднаго чалавека, у нейкі момант можа імгненна пайсці па швах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках