5 траўня 2024, Нядзеля, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярная еўрапейская краіна адкрываецца для турыстаў

Папулярная еўрапейская краіна адкрываецца для турыстаў

Спатрэбіцца толькі адмоўны вынік тэсту на COVID-19 або пасведчанне аб вакцынацыі.

Грэцыя афіцыйна дала старт свайму турыстычнаму сезону, абвясціўшы аб шматмільённай рэкламнай кампаніі, накіраванай на выратаванне найважнейшага эканамічнага сектара ад другога лета, страчанага праз каранавірус.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Ekathimerini.

"Мы адкрываем нашу турыстычную індустрыю для свету", - сказаў міністр турызму Харыс Тэахарыс на прэс-канферэнцыі на вольным паветры, якая адбылася на фоне храма Пасейдона на мысе Суніё блізу Афін.

Турыстам з краін Еўрапейскага Звязу, а таксама іншых краін, дазволена наведваць Грэцыю, калі яны прышчэпленыя або могуць паказаць адмоўны вынік тэсту на COVID-19. Для беларусаў варта адзначыць, што Грэцыя будзе прымаць прышчэпленых "Спадарожнікам V" турыстаў, а таксама турыстаў, якія зрабілі вакцынацыю кітайскім прэпаратам.

Для ўезду ў Грэцыю турыст за дзень да падарожжа павінен запоўніць так званую PLF-форму. Гэтае правіла ўжываецца яшчэ з мінулага лета.

Правілы будуць прымяняцца да ўкаранення еўрапейскага зялёнага сертыфіката.

Турыстаў будуць выбарачна правяраць ў грэцкіх аэрапортах. Для турыстаў з дадатным тэстам прадугледжаны карантынныя гатэлі.

Турыстычны сектар, які складае прыкладна пятую частку ВУП Грэцыі, адчуў моцнае падзенне за апошні год, калі даходы зменшыліся да 4 млрд еўраў, менш як чвэрць з 18 млрд, дасягнутых у 2019 годзе.

Турысты, якія вяртаюцца ў Нямеччыну і Брытанію, усё яшчэ павінны прайсці карантын, гэта значыць колькасць наведвальнікаў Грэцыі з двух ключавых рынкаў цяпер, магчыма, будзе абмежаваная. Але Тэахарыс на гэтым тыдні выказаў надзею, што Вялікабрытанія неўзабаве ўнясе Грэцыю ў свой "зялёны спіс".

З пачаткам турыстычнага сезону Грэцыя скасавала таксама большасць існых супрацьэпідэмічных абмежаванняў.

З 14 траўня перастае дзейнічаць забарона на паездкі паміж рэгіёнамі, а таксама да астравоў. Таксама будзе скасаванае правіла, якое прадугледжвае, што ўсе грамадзяне павінны адправіць SMS, каб ім было дазволена выходзіць з дому з усялякай прычыны. Таксама скарочаная каменданцкая гадзіна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках