5 траўня 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Набоі падаюць, як дождж: фота і відэа магутных удараў Ізраіля па сектары Газа

Набоі падаюць, як дождж: фота і відэа магутных удараў Ізраіля па сектары Газа

Задзейнічаны самалёты, гелікаптэры, танкі і артылерыя.

Войска Ізраіля ўночы 14 траўня з зямлі, паветра і мора атакавала сектар Газа.

Пра гэта паведаміла ў Twitter Войска Ізраіля.

У сваю чаргу выданне Times of Israel адзначае, што Ізраіль адкрыў масаваны агонь па цэлях на поўначы Газы, выкарыстоўваючы самалёты, гелікаптэры, танкі і артылерыю.

Пры ракетных абстрэлах у жылых раёнах адключаецца элеткраэнэргія.

У адказ на гэта палестынскія ўзброеныя фармаванні аднавілі абстрэл поўдня Ізраіля. Ракеты былі выпушчаныя па гарадах Ашдод і Ашкелон. Большасць іх перахапляе ізраільская сістэма СПА "Жалезны купал".

Многія палестынскія сем'і, якія жывуць каля мяжы, пакінулі свае дамы, некаторыя з іх хаваюцца ў школах, якія працуюць пад кіраваннем ААН.

BBC паведамляе пра абстрэлы на поўначы і на ўсходзе сектара Газа, якія вядуць ізраільскія вайсковыя караблі, знішчальнікі і гелікаптэры.

У сектары Газа заўважылі ізраільскія танкі.

Відэа, як дзеці ў сектары Газа гуляюць падчас бамбёжак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках