5 траўня 2024, Нядзеля, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікера эстонскага парламента не пусцілі ў Беларусь

1
Віцэ-спікера эстонскага парламента не пусцілі ў Беларусь
ХАНА ПЯЎКУР
ФОТА: GERGEY LUKECHA/ERR

Улады ўнеслі яго ў «чорны спіс».

Віцэ-спікер Рыйгікогу (эстонскі парламент), прэзідэнт Звязу валейбола Эстоніі Хана Пяўкур не змог вылецець у Менск, каб падтрымаць жаночую каманду краіны ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Пра гэта паведамляе партал нацыянальнага тэлерадыёвяшчання ERR.

«У мяне было запрашэнне ад Федэрацыі валейбола Беларусі... Я прыйшоў у аэрапорт, але зарэгістравацца на рэйс не змог. Вывучыўшы мой пашпарт, на рэгістрацыі мне сказалі, што пасадзіць на самалёт мяне не могуць, бо, са звестак памежнай аховы Беларусі, маё прозвішча знаходзіцца ў спісе тых, каму забаронены ўезд у краіну", - сказаў Пяўкур.

Паводле ягоных слоў, ён паказаў запрашэнне, пра якое праінфармавалі і беларускіх памежнікаў, але нічога не змянілася. «Пасля гэтага я звязаўся з беларускай федэрацыяй. Праз нейкі час яны мне паведамілі, што развязалі гэты інцыдэнт, але для вылету ў Менск было ўжо занадта позна, бо рэгістрацыя на рэйс ужо закончылася», - адзначыў віцэ-спікер парламента.

У яго няма адказу на пытанне, калі і хто яго ўнёс у чорны спіс. «Афіцыйнай інфармацыі ў мяне няма, але, хутчэй за ўсё, прычынай з'яўляецца тое, што я з'яўляюся віцэ-спікерам парламента. Самае непрыемнае - што я пра гэта нічога не ведаў. Калі б паведамілі мне пра гэта загадзя, я б мог пачаць займацца гэтым пытаннем. А так я не мог нават падумаць пра тое, што як прэзідэнт Звязу валейбола я не магу ляцець у Беларусь», - рэзюмаваў Пяўкур.

У Менску праходзіць кваліфікацыя чэмпіянату Еўропы сярод каманд групы А, у якую ўваходзяць жаночыя каманда Беларусі, Эстоніі і Швайцарыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках