5 траўня 2024, Нядзеля, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суцэльнае кіно

8
Суцэльнае кіно

На большае «Раскосмас» не здольны.

Не маючы шанцаў здзівіць свет поспехамі ў космасе, «Раскосмас» у садружнасці з Першым каналам, надумаў уразіць расейцаў здымкамі кіно на МКС, піша тэлеграм-канал «Серпом По».

Сёння адабралі для палёту акторку Перэсільд і рэжысёра Шыпенку. Кіно пад працоўнай назвай «Выклік» згодна з задумай - частка праекта з дакументальных фільмаў, якія прапагандуе «Раскосмас». Так што асноўная крыніца грошай зразумела - бюджэт, падаткі грамадзян.

Усякае «касмічнае кіно» дзесяцігоддзямі здымаецца ў павільёнах. Ёсць такія спецэфекты, што натурныя здымкі ў космасе з імі наўрад ці параўнаюцца. Дастаткова прыгадаць фільм Кубрыка «2001. Касмічная адысея», зняты ў 1968-м. Або фільм 2013 года - «Гравітацыя».

Ды і што за навіна - убачыць кадры з МКС? Іншая рэч з Марса!

Зрэшты, відавочна, што «Раскосмасу» толькі і засталося, што здымаць кіно, займацца прапагандай. На большае не здольны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках