5 траўня 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка перагнуў палку ў справе ліквідацыі сябе»

14
«Лукашэнка перагнуў палку ў справе ліквідацыі сябе»
фота: ТАСС

Сярод 20 чалавек лёгка могуць знайсціся людзі, якія захочуць узяць уладу праз апісаны ў дэкрэце механізм.

На выходных Лукашэнка падпісаў анансаваны ім дэкрэт №2, які паводле зместу супярэчыць дзеючай Канстытуцыі. Згодна з дакументам, пры ягонай гібелі прэзідэнцкія паўнамоцтвы адыдуць не прэм'ер-міністру, а Савету бяспекі, які будзе прымаць важнейшыя для краіны пастановы шляхам тайнага галасавання большасцю галасоў.

У Савет бяспекі на сталай аснове ўваходзяць блізу 20 чалавек: не толькі кіраўнікі сілавых структур і міністэрстваў, але кіраўнікі ўрада, Нацбанку, МЗС, дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

Былы кіраўнік ФПБ і адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2001 Уладзімір Ганчарык у каментары udf адзначыў, што «практычнага сэнсу ў прыняцці дэкрэта няма».

«Гэты дакумент не толькі не нясе кіраўніцтву краіны ніякай карысці, але нават наадварот: новы дэкрэт можа закласці аснову для змовы. Сярод 20 чалавек могуць знайсціся людзі, якія захочуць такім чынам засяродзіць уладу ў сваіх руках праз апісаны ў дакуменце механізм», - сказаў Ганчарык.

Не лагічны, на яго думку, дакумент і з юрыдычнага пункту гледжання.

«Калі так хацелася агаварыць менавіта выпадак гібелі кіраўніка, то цалкам можна было ўнесці гэтую агаворку ў праект новага асноўнага закона, які неўзабаве павінен быць выстаўлены на рэферэндум. Дэкрэт, які супярэчыць Канстытуцыі, ніяк юрыдычна не ўмацоўвае пазіцыю дзейнай улады», - мяркуе Ганчарык.

Таксама дэкрэт выглядае лагічным прадаўжэннем гісторыі з затрыманнем у Маскве «змоўшчыкаў», якія нібыта могуць быць звязаныя з амерыканскімі спецслужбамі.

«Мне здаецца, Лукашэнка перагнуў палку, занадта шмат кажучы пра спробу дзяржаўнага перавароту і замаху на яго. Напэўна, калі шмат разоў паўтараць такое, то можна прыйсці да пераканання, што змова сапраўды была. Мабыць, з'яўленне дакумента - прадаўжэнне ягонай фобіі», - мяркуе Ганчарык.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках